Хоцімск
Гарадскі пасёлак
Хоцімск
| ||||||||||||||||||||||||||||
Хо́цімск[2] (афіц. транс.: Chocimsk) — гарадскі пасёлак у Магілёўскай вобласці Беларусі, цэнтр Хоцімскага раёна, на рацэ Беседзь. За 207 км ад Магілёва, 37 км ад чыгуначнай станцыі Камунары на лініі Крычаў—Унеча. Аўтадарогі на Касцюковічы, Сураж. Самае ўсходняе гарадское паселішча Беларусі. Насельніцтва 6 300 чал. (2017)[3].
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Упершыню згадваецца ў 1709 годзе. Спачатку ў Крычаўскім графстве, потым у Клімавіцкім павеце Магілёўскай губерні. З 1919 г. у Гомельскай губерні РСФСР, з 1924 года ў складзе БССР. ў 1866—1914 гг. дзейнічала пенькатрапальная фабрыка. Мела паравы рухавік. У 1881 годзе працавала 10 чалавек, апрацавана 1050 пудоў пянькі. У 1910 годзе працавала 50 чалавек. У 1924—1931 гг. і з 1935 года Хоцімск — цэнтр Хоцімскага раёна Калінінскай, з 1938 г. Магілёўскай вобласці, гарадскі пасёлак. У час Вялікай Айчыннай вайны акупіраваны нямецка-фашыскімі захопнікамі з 15 жніўня 1941 г. да 26 верасня 1943 г.[4] У 1962—1966 гг. у складзе Касцюковіцкага раёна.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]
Прадпрыемствы харчовай, будаўнічых матэрыялаў, першаснай апрацоўкі льна прамысловасці. Гасцініца.
Культура[правіць | правіць зыходнік]
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
- Свята-Троіцкі сабор (1861—1873) — помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю,
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000538
- Свята-Пакроўская царква (1892) — помнік народнага дойлілства,
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000540
- Дом па Камсамольскай вуліцы, 22 (пачатак XX ст.) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000537
- Дом па вуліцы Дзяржынскага, 13а (пачатак XX ст.)
- Дом па вуліцы Садовай, 20 (1911).
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
- Іосіф Ільіч Агроскін (1900—1968) — вучоны ў галіне гідратэхнікі. Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі РСФСР.
- Сяргей Мікалаевіч Блажко (1870—1956) — рускі і савецкі астраном.
- Ісак Натанавіч Віннікаў (1897—1973) — савецкі ўсходазнавец
- Аляксей Зарыцкі (1911—1987) — беларускі пісьменнік, перакладчык
- Таццяна Козік (нар. 1962) — беларуская габеленшчыца, мадэльер адзення, жонка пісьменніка Алеся Аркуша
- Іван Сямёнавіч Кулікоў (нар. 1949)— беларускі вучоны ў галіне энергетыкі і энергетычнага машынабудавання
- Пётр Рыгоравіч Піўчанка (нар. 1947) — беларускі вучоны-медык у галіне анатоміі чалавека
- Міхаіл Якаўлевіч Фрадкін (1891—1973) — вучоны ў галіне афтальмалогіі, доктар медыцынскіх навук.
- Тамара Піліпаўна Персікава (нар. 1952) — беларускі аграхімік, глебазнавец. Доктар сельскагаспадарчых навук (2003), прафесар (2004).
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
- ↑ 3,0 3,1 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ 4,0 4,1 Беларусь: Энцыкл. даведнік / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 743. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8.
- Хотимск // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
- Беларусь: Энцыкл. даведнік / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 743. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Хоцімск
Геаграфічныя звесткі па тэме Хоцімск на OpenStreetMap
- З гістарычнага мінулага Хоцімска Архівавана 16 ліпеня 2018. // Афіцыйны сайт Хоцімскага раённага выканаўчага камітэта
- Надвор’е ў гарадскім пасёлку Хоцімск
- О возникновении Хотимска существует три версии (руск.)