Іосіф Антонавіч Парфіяновіч
Іосіф Антонавіч Парфіяновіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 верасня 1902 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 жніўня 1993 (90 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік, палітык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук (1958) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Узнагароды |
Іосіф Антонавіч Парфіяно́віч (4 верасня 1902 — 4 жніўня 1993) — вучоны-фізік, заснавальнік навуковай школы па люмінесцэнцыі і радыяцыйнай фізіцы. Доктар фізіка-матэматычных навук (1958), прафесар (1960). Заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1970).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]І. А. Парфіяновіч нарадзіўся ў горадзе Лепель Віцебскай губерні (зараз Віцебская вобласць).
З 1917 года жыве ў Іркуцку. У 1921 годзе скончыў школу і паступіў вучыцца ў Політэхнічны практычны інстытут. У 1923 годзе пераведзены на 2-і курс у Іркуцкі дзяржаўны ўніверсітэт, які скончыў у 1926 годзе і застаўся ў ім працаваць (асістэнт кафедры фізікі, аспірант па кафедры агульнай і тэарэтычнай фізікі). З 1930 года прызначаны дацэнтам і загадчыкам кафедры фізікі, з 1 кастрычніка 1931 года загадчыкам фізічнага аддзялення ўніверсітэта, з 1933 года дэканам фізіка-матэматычнага факультэта. У 1931—1949 гадах І. А. Парфіяновіч выконваў абавязкі прафесара кафедры фізікі, у 1960 г. зацверджаны ў званні прафесара кафедры фізікі. У 1974—1986 гадах — дырэктар НДІ прыкладной фізікі пры ІДУ.
У 1953 годзе І. А. Парфіяновіч узнагароджаны ордэнам Леніна.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]І. А. Парфіяновічу належаць навуковыя працы ў галіне люмінесцэнцыі крышталічных рэчываў. Ён даследаваў люмінесцэнцыю і цэнтры афарбоўкі ў шчолачна-галоідных фосфарах, прыроду лакальных станаў у іонных крышталях, тэрма-, фотастымуляваную і рэнтгеналюмінесцэнцыю, дазіметрычныя ўласцівасці монакрышталёў. У 1958 годзе на Вучоным савеце Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта абараніў доктарскую дысертацыю «Люмінесцэнцыя і цэнтры афарбоўкі шчолачна-галоідных фосфараў, узбуджаных рэнтгенаўскімі праменямі»[1].
Сярод апублікованых прац:
- «Электронные центры окраски в ионных кристаллах» (Іркуцк, 1977. Разам з І. І. Пензінай);
- «Люминесценция кристаллов» (Іркуцк, 1988. Разам з У. М. Саламатавым).
Зноскі
- ↑ Парфианович Иосиф Антонович Архівавана 26 кастрычніка 2007. // Сайт Фізічнага факультэта Іркуцкага дзяржаўнага ўніверсітэта (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Касцюковіч М. М. Парфіяновіч Іосіф Антонавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 439. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Парфианович Иосиф Антонович Архівавана 26 кастрычніка 2007. // Сайт Фізічнага факультэта Іркуцкага дзяржаўнага ўніверсітэта (руск.)