Іосіф Мікалаевіч Ахвердаў
Іосіф Мікалаевіч Ахвердаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 чэрвеня 1916 ці 15 чэрвеня 1916[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 студзеня 2007[2] (90 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | будаўніцтва |
Месца працы | Інстытут будаўніцтва і архітэктуры АН БССР, БПІ |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук |
Навуковае званне | член-карэспандэнт НАНБ, прафесар |
Альма-матар | Тбіліскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарт |
Член у | |
Узнагароды |
Іосіф Мікалаевіч Ахвердаў (28 чэрвеня 1916, г. Тбілісі — 19 студзеня 2007) — беларускі савецкі вучоны ў галіне будаўніцтва. Член-карэспандэнт АН БССР (1960), доктар тэхнічных навук (1958), прафесар (1962). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[4].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Тбіліскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту ў 1939[4] годзе. З 1949 года старшы інжынер Цэнтральнай лабараторыі выпрабавання будаўнічых матэрыялаў трэста «Закаўказметалургбуд». У 1958—1971 гг. кіраўнік аддзела спецыяльнага бетону і жалезабетону і загадчык лабараторыі фізічных асноў тэхналогіі бетону Інстытута будаўніцтва і архітэктуры Дзяржбуда БССР; адначасова з 1959 года загадчык кафедры керамікі, вяжучых матэрыялаў і бетонаў, з 1962 года загадчык кафедры будматэрыялаў, з 1978 — кафедры тэхналогіі бетону і жалезабетону БПІ[4].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Працы па праблемах фізіка-хімічнай механікі, рэалогіі бетонных сумесяў, трываласці і дэфармацыйнасці бетону, тэхналогіі вырабу бетонных і жалезабетонных вырабаў і канструкцый. Распрацаваў метады паасобнага надводнага і падводнага бетанавання масіўных збудаванняў, тэхналогію вытворчасці жалезабетонных напорных і безнапорных труб[4].
Асноўныя працы
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар больш за 400 навуковых прац, у тым ліку 16 манаграфій[5].
- Неразрушающий контроль качества бетона по электропроводности. Мн.: Наука и техника, 1975 (совм. с Л. Н. Маргулисом).
- Теоретические основы бетоноведения. Мн.: Вышэйшая школа, 1991.
- Технология железобетонных изделий и конструкций специального назначения. Мн.: Наука и техника, 1993.
- Раздельное бетонирование наземных и подводных инженерных сооружений. Мн.: Белорусская наука, 2002.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені (1985), Чырвонай Зоркі (1943), «Знак Пашаны» (1966), медалямі[5].
15 студзеня 1997 года ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны[6].
Зноскі
- ↑ http://nasb.gov.by/rus/members/memoriam/akhverdov.php
- ↑ Հախվերդով Իոսիֆ Նիկոլայի // http://am.hayazg.info/index.php?curid=5630
- ↑ http://libcat.bas-net.by/opac/pls/!search.http_keyword?query=a001a=%22BY-SEK-160119%22&lst_siz=20
- ↑ а б в г Ахвердов Иосиф Николаевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 34. — 737 с.
- ↑ а б Член-карэспандэнт АХВЕРДАЎ Іосіф Мікалаевіч (руск.)
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь № 62 «О награждении И. Н. Ахвердова, М. А. Кузьмицкой, М. А. Лазарука и З. И. Скок медалью Франциска Скорины»(недаступная спасылка) (Собрание декретов, указов Президента и постановлений Правительства Республики Беларусь, 1997 год, № 2, ст. 64) (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Иосиф Николаевич Ахвердов (К 80-летию со дня рождения) // Изв. НАН Беларуси. Сер. физико-техн. наук. 1996, № 4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Іосіф Мікалаевіч Ахвердаў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Информация на сайте Национальной академии наук Беларуси
- Нарадзіліся 28 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1916 годзе
- Нарадзіліся 15 чэрвеня
- Нарадзіліся ў Тбілісі
- Памерлі 19 студзеня
- Памерлі ў 2007 годзе
- Дактары тэхнічных навук
- Члены-карэспандэнты НАНБ
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Выкладчыкі БНТУ