Іржы Горак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іржы Горак
Дата нараджэння 4 снежня 1884(1884-12-04)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 жніўня 1975(1975-08-14)[1][2][…] (90 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці этнограф, славіст, перакладчык, фалькларыст, гісторык літаратуры, настаўнік, рэдактар, літаратуразнавец
Месца працы
Навуковая ступень прафесар
Альма-матар
Член у
Узнагароды
ордэн Працы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іржы Горак (чэшск.: Jiří Horák; 4 снежня 1884, г. Бенешаў, Чэхія — 14 жніўня 1975) — чэшскі літаратуразнавец, фалькларыст, славіст. Акадэмік Чэхаславацкай АН (1956).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1908 годзе Пражскі ўніверсітэт[7]. Пасля заканчэння ўніверсітэта працаваў спачатку ў агульнаадукацыйнай школе, потым у вышэйшай гімназіі ў Празе. Паміж 1922—1926 гады працаваў дацэнтам на філалагічным факультэце універсітэта Масарыка ў Брно, адкуль перайшоў на вакантную пасаду ў Карлавым універсітэце, дзе атрымаў званне прафесара (1927—1953). Вучань і паслядоўнік даследчыка-фалькларыста І. Поліўкі[7].

Навуковая дзейнасць І. Горака была перапынена у сувязі з закрыццём універсітэтаў у час нямецкай акупацыі (у перыяд з 1944 па 1945 год ён быў зняволены ў пражскай турме). Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны ў 1945—1948 гадах быў паслом Чэхаславакіі ў СССР.

Пасля вяртання з Масквы ён зноў прысвяціў сябе навуковай і выкладчыцкай дзейнасці ў Карлавым універсітэце. У 1952 годзе ён стаў главой аддзялення народнай песні Чэхаславацкай акадэміі навук. Пасля зліцця гэтага аддзялення з этнаграфічным аддзелам у 1954 годзе, І. Горак займаў пасаду кіраўніка фальклорнага аддзела зноў створанага Інстытута этнаграфіі і фальклору, а з 1956 па 1963 гады быў старшынёй інстытута. У 1971 годзе выйшаў на пенсію.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Складальнік і адзін з перакладчыкаў на чэшскую мову зборнік «Беларускія народныя казкі і апавяданні» (1957), ва ўступным навуковым артыкуле да якога раскрыў сувязь беларускага фальклору з гісторыяй, геаграфіяй і прыроднымі асаблівасцямі тэрыторыі, традыцыйнай культурай беларусаў у параўнанні з суседнімі народамі[7].

Зноскі

  1. а б в Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  2. а б Catalog of the German National Library Праверана 30 мая 2020.
  3. а б The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. а б Regional Database of the Central Bohemian Research Library in Kladno Праверана 20 чэрвеня 2023.
  5. а б в г Vědecká knihovna v Olomouci REGO Праверана 1 красавіка 2024.
  6. а б Studenti pražských univerzit 1882–1945
  7. а б в Горак Іржы // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]