Саргасава мора
|
Саргасава мора
|
|
|---|---|
| Геаграфічнае становішча | |
| Тып | Мора |
| Частка | Паўночная Атлантыка |
| 28°20′08″ пн. ш. 66°10′30″ з. д.HGЯO | |
| Характарыстыкі | |
| Даўжыня | 3 200 км[1][2] |
| Шырыня | 1 100 км[1][2] |
| Плошча | 6—7 млн км² |
| Найбольшая глыбіня | 6 995 м |
Сарга́сава мора — раён антыцыкланічнага кругазвароту вод у Атлантычным акіяне, абмежаваны цячэннямі: на захадзе — Гальфстрымам, на поўначы — Паўночна Атлантычным, на ўсходзе — Канарскім, на поўдні — Паўночным Пасатным[3]. Адзінае неабмежаванае сушай мора на Зямлі. Дынамічныя межы мора збольшага адпавядаюць Азорскаму антыцыклону[4].
Плошча мора 6—7 млн км² (залежыць ад становішча плыняў). Тэмпература вады на паверхні 18—23 °С узімку, 26—28 °C улетку. Салёнасць 36,5—37 ‰. У моры размешчаны Бермудскія астравы[3].
Назва паходзіць ад роду водарасцей Sargassum, што засяляюць паверхню мора. Унікальнасць гэтых водарасцей у іхняй галапелагічнасці — гэта значыць, што іх поўны жыццёвы цыкл, у тым ліку вегетатыўнае размнажэнне, праходзіць на марской паверхні, у той час як іншыя водарасці выкарыстоўваюць для размнажэння марское дно[4].
У моры пражываюць крэветкі, крабы, рыбы і іншыя марскія жывёлы. Чарапахі выкарыстоўваюць водарасці Sargassum у якасці ежы і прытулку для патомства[4].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Саргасава мора // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 179. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).