Ірына Аляксандраўна Фядотава

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ірына Аляксандраўна Фядотава
Асабістая інфармацыя
Пол жанчына
Грамадзянства
Спецыялізацыя веласпорт
Дата нараджэння 1968(1968)
Месца нараджэння

Ірына Аляксандраўна Фядотава (1968, в. Садкі, Капыльскі раён) — беларуская спартсменка-паралімпійка. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь, член зборнай каманды Беларусі па галболе(руск.) бел.[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1986 годзе закончыла спецыяльную школу № 2 у горадзе Маладзечна і ўладкавалася на працу ў Слуцку рабочай на прыватнае ўнітарнае прадпрыемства «Ямпаль-Слуцк» грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку»[1]. Там Ірына пачала актыўна займацца спортам. У 1990 годзе І. А. Фядотава разам з інструктарам па спорце прадпрыемства «Ямпаль-Слуцк» Л. У. Гундзіловіч у Мінску на чэмпіянаце па веласпорце сярод людзей са слабым зрокам у розных намінацыях заваявала залатыя, сярэбраныя і бронзавыя медалі[1].

У сярэдзіне 1990-х гадоў Ірыну Фядотаву запрасілі ў Беларускую федэрацыю інваліднага спорту і прапанавалі трэніравацца ў майстра спорту С. А. Плашчынскага. На чэмпіянаце Еўропы ў Швейцарыі ў 2001 годзе І. А. Фядотава ў велагонках на тандэмах(англ.) бел. заваявала залаты і тры сярэбраныя медалі, на чэмпіянаце свету ў Германіі ў 2002 годзе — два залатыя медалі. Чэмпіянат Еўропы (Чэхія, 2003 год) — чатыры залатыя медалі; чэмпіянат Еўропы (Галандыя, 2005 год) — залаты, сярэбраны і бронзавы медалі; чэмпіянат свету (Швейцарыя, 2006 год) — бронзавы медаль; чэмпіянат свету (Францыя, 2007 год) — два залатыя медалі[1].

У 2000 годзе Ірына Аляксандраўна Фядотава стала двухразовай чэмпіёнкай ХІ летніх Паралімпійскіх гульняў па веласпорту(англ.) бел. ў Сіднеі (Аўстралія)[1]. У 2004 годзе ўдзельнічала ў ХІІ летніх Паралімпійскіх гульнях у Афінах (Грэцыя). У 2008 годзе(англ.) бел. на ХІІІ летніх Паралімпійскіх гульнях у Пекіне (Кітай) І. А. Фядотава стала ўладальніцай залатога і сярэбранага медалёў[1].

На 2011 год працавала спартсменам-інструктарам Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь. Была ўключана ў склад нацыянальнай каманды па велатандэме для ўдзелу ў летніх Паралімпійскіх гульнях 2012 года ў Вялікабрытаніі[1].

Ганаровая грамадзянка горада Слуцка[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]