Ірына Анатолеўна Раінчык
Ірына Анатолеўна Раінчык | |
---|---|
Нараджэнне |
16 красавіка 1973 (50 гадоў) |
Адукацыя | |
Дзейнасць | палітык |
Месца працы | |
Узнагароды |
Ірына Анатолеўна Раінчык (нар. 16 красавіка 1973, Магілёў) — беларуская дзяржаўная дзяячка, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыла Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. А. Куляшова (выхавацель), Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова (псіхолаг), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (ідэолаг).
Працавала выхавацелем, загадчыкам ясляў-сада № 36 Магілёўскага аўтамабільнага завода імя С. М. Кірава, загадчыкам санаторнага ясляў-сада № 36 аддзела адукацыі адміністрацыі Кастрычніцкага раёна горада Магілёва. Была начальнікам аддзела ідэалагічнай работы адміністрацыі Кастрычніцкага раёна горада Магілёва, намеснікам кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна горада Магілёва па сацыяльнях пытаннях. У жніўні 2021 года абрана старшынёй Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў[1].
Выбіралася дэпутатам Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў, членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання[2].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароджана юбілейнымі медалямі «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[3].
Зноскі
- Нарадзіліся 16 красавіка
- Нарадзіліся ў 1973 годзе
- Нарадзіліся ў Магілёве
- Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя медалём «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя медалём «65 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
- Асобы
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
- Дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 27-га склікання
- Дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання
- Старшыні мясцовых саветаў Беларусі