Ірына Казуліна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ірына Казуліна
Партрэт
Род дзейнасці: вучоны
Дата нараджэння: 19 кастрычніка 1959(1959-10-19)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 23 лютага 2008(2008-02-23) (48 гадоў)
Месца смерці:
Муж: Аляксандр Уладзіслававіч Казулін
Альма-матар:

Ірына Казуліна (нарадзілася 19 кастрычніка 1959 — памерла 23 лютага 2008) — грамадскі дзеяч, жонка былога кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна.

Скончыла механічна-матэматычны факультэт БДУ, дзе і пазнаёмілася са сваім будучым мужам Аляксандрам Казуліным. Працавала праграмістам у НПА «Планар», затым — у Цэнтры праблем чалавека БДУ. Пасля заканчэння Міжнароднай школы бізнесу і менеджменту тэхналогій БДУ працавала маркетолагам у тым самым Цэнтры.

Актыўна дапамагала хворым на рак малочнай залозы. У 2007 годзе выступіла адным з арганізатараў праведзенай у Мінску міжнароднай канферэнцыі па праблемах падтрымкі жанчын, хворых на рак малочнай залозы.

Памерла ў 19:40 23 лютага 2008 года на 49-м годзе жыцця[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]