Ісак Шэлбі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ісак Шэлбі
англ.: Isaac Shelby
Governor of Kentucky[d]
24 жніўня 1812 — 5 верасня 1816
Папярэднік Charles Scott[d]
Пераемнік George Madison[d]
Governor of Kentucky[d]
4 чэрвеня 1792 — 7 чэрвеня 1796
Пераемнік James Garrard[d]

Нараджэнне 11 снежня 1750(1750-12-11)[1]
Смерць 18 ліпеня 1826(1826-07-18)[1] (75 гадоў)
Жонка Susannah Shelby[d]
Дзеці Sarah Shelby McDowell[d], Letitia Shelby Todd[d] і Susannah Hart Shelby McDowell Shannon McKinney Fishback[d]
Партыя
Дзейнасць палітык, фермер
Аўтограф Выява аўтографа
Бітвы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ісак Шэлбі (англ.: Isaac Shelby; 11 снежня 1750 — 18 ліпеня 1826) — амерыканскі палітык, член заканадаўчага сходу штатаў Вірджынія і Паўночная Караліна, 1-ы і 5-ы губернатар штата Кентукі. З’яўляўся ўдзельнікам вайны Данмара, вайны за незалежнасць ЗША, а таксама англа-амерыканскай вайны. На пасадзе губернатара асабіста кіраваў міліцэйскім атрадам Кентукі ў бітве на Тэмзе, за што быў узнагароджаны Залатым медалём Кангрэса. У далейшым імем Шэлбі былі названы некалькі гарадоў і ваенных баз.

Ваенная кар’ера Шэлбі пачалася са службы ў якасці другога камандуючага ў бітве пры Пойнт-Плезант, найбуйнейшай бітве вайны Данмара. Пазней, разам з Джонам Севірам, узначаліў экспедыцыю супраць брытанскіх войскаў, правёўшы атрад праз горную сістэму Апалачы ў Паўночную Караліну. У 1780 годзе Шэлбі адыграў ключавую ролю ў разгроме англічан у бітве пры Кінгс-Маўнцін. За добрую службу ён быў узнагароджаны цырыманіяльным мячом і парай пісталетаў, а таксама атрымаў мянушку «Стары Кінгс-Маўнцін».

У 1783 годзе Шэлбі пераехаў у Кентукі, дзе яму належала прысуджаная за ваенную службу зямля. Тут ён ажаніўся на Сюзане Харт. У пары было сямёра дзяцей. Старэйшая дачка Сара стала жонкай лекара Эфраіма Мак-Даўэла, а малодшая, Леціша — чыноўніка Чарльза Сцюарта Тода.

Шэлбі быў прыхільнікам аддзялення акругі Кентукі ад Вірджыніі ў якасці незалежнага штата. У 1792 годзе калегія выбаршчыкаў аднагалосна абрала Ісака Шэлбі губернатарам Кентукі. На гэтай пасадзе палітык арганізаваў абарону штата ад нападу індзейцаў і арганізаваў першы ўрад. Таксама Шэлбі здолеў пераканаць адміністрацыю Вашынгтона заключыць дамову з Іспаніяй аб свабодным гандлі на рацэ Місісіпі.

У канцы свайго губернатарскага тэрміна Шэлбі адышоў ад грамадскага жыцця, але вярнуўся да палітычнай дзейнасці напярэдадні англа-амерыканскай вайны. У 1812 годзе ён абіраецца на другі тэрмін на пасаду губернатара штата. Па загадзе генерала Уільяма Генры Гарысана, Ісак Шэлбі камандаваў войскамі Кентукі ў бітве на рацэ Тэмзе. Пасля заканчэння вайны палітык адхіліў прапанову прэзідэнта Джэймса Манро заступіць на пасаду ваеннага міністра. У 1818 годзе палітык быў упаўнаважаны весці перамовы наконт пакупкі Эндру Джэксанам зямель у народа Чыкаса. Памёр Ісаак Шэлбі ў сваім маёнтку ў акрузе Лінкальн, штат Кентукі, 18 ліпеня 1826 года.

Зноскі

  1. а б Isaac Shelby // NCpedia Праверана 9 кастрычніка 2017.