Джэймс Манро
Джэймс Манро James Monroe | ||||
![]() | ||||
| ||||
---|---|---|---|---|
4 сакавіка 1817 — 4 сакавіка 1825 | ||||
Віцэ-прэзідэнт | Дэніэл Томпкінс | |||
Папярэднік | Джэймс Мэдысан | |||
Пераемнік | Джон Квінсі Адамс | |||
| ||||
27 верасня 1814 — 2 сакавіка 1815 | ||||
Папярэднік | Джон Амстранг Малодшы | |||
Пераемнік | Уільям Харыс Кроўфард | |||
| ||||
2 красавіка 1811 — 4 сакавіка 1817 | ||||
Папярэднік | Роберт Сміт | |||
Пераемнік | Джон Квінсі Адамс | |||
Партыя | Дэмакратычна-рэспубліканская партыя ЗША | |||
Адукацыя | ||||
Дзейнасць | палітык, дзяржаўны дзеяч | |||
Член у | ||||
Веравызнанне | Епіскапальная царква | |||
Нараджэнне | 28 красавіка 1758[1][2][…] | |||
Смерць | 4 ліпеня 1831[1][2][…] (73 гады) | |||
Пахаванне | ||||
Бацька | Spence Monroe[d] | |||
Маці | Elizabeth Jones[d] | |||
Жонка | Элізабет Манро | |||
Дзеці | 3 | |||
Ваенная служба | ||||
Род войскаў | Кантынентальная армія | |||
Званне | маёр | |||
Аўтограф | ![]() | |||
Джэймс Манро (англ.: James Monroe, 28 красавіка 1758 — 4 ліпеня 1831) — 5-ы прэзідэнт ЗША (1817—1825). Манро быў апошнім прэзідэнтам, які быў бацькам-заснавальнікам Злучаных Штатаў і апошнім прэзідэнтам з Віргінскай дынастыі.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Манро нарадзіўся ў Уэстморленд Каўнці, штат Вірджынія, у сям’і плантатара; прымаў удзел у амерыканскай вайне за незалежнасць. Ён быў паранены ў бітве пры Трэнтане куляй з мушкета ў плячо. Пасля вывучэння права пад кіраўніцтвам Томаса Джэферсана ў 1780-83 гг., Манро быў дэлегатам у Кантынентальным кангрэсе. У якасці анты-федэралісткага дэлегата на з’ездзе ў Вірджыніі, які прыняў ратыфікацыю Канстытуцыі Злучаных Штатаў, Манро выступаў супраць ратыфікацыі, сцвярджаючы, што яна дае занадта шмат ўлады цэнтральнаму ўраду. Ён прымаў актыўны ўдзел у новым урадзе, і ў 1790 годзе ён быў абраны ў Сенат першага Кангрэсу Злучаных Штатаў, дзе ён падтрымаў бок Джэферсана. Пасля гэтага Манро служыў губернатарам Вірджыніі і атрымаў нацыянальную вядомасць, як дыпламат у Францыі, дзе ён удзельнічаў у перамовах куплі Луізіяны ў 1803 годзе. Падчас вайны 1812 года, Манро займаў пасады дзяржаўнага сакратара і ваеннага сакратара пад кіраўніцтвам прэзідэнта Джэймса Мэдысана.
Сустрэўшы слабы супраціў з боку расколатай партыі федэралістаў, Манро быў лёгка абраны прэзідэнтам у 1816 годзе, атрымаўшы больш за 80 адсоткаў галасоў выбаршчыкаў і стаў апошнім прэзідэнтам падчас сістэмы першай партыйнай эры амерыканскай палітыкі. На пасадзе прэзідэнта, урад Манро купіў Фларыду ў Іспаніі і імкнуўся аслабіць напружанасць у грамадстве, зрабіўшы турнэ па краіне, што ў цэлым дало добрыя вынікі. Пасля ратыфікацыі Дагавора 1818 года, пры паспяховай дыпламатыі дзяржсакратара Джона Квінсі Адамса, Злучаныя Штаты распасціраліся ад Атлантыкі да Ціхага акіяна, атрымаўшы гавані і правы на рыбалоўства ў Ціхаакіянскім Паўночным Захадзе. Злучаныя Штаты і Вялікабрытанія сумесна занялі Арэгон. У дадатак да набыцця Фларыды ў знакавым дагаворы 1819 года была забяспечана мяжа Злучаных Штатаў ўздоўж 42-й паралелі да Ціхага акіяна і прадстаўлена першая рашучая спроба Амерыкі ў стварэнні «Сусветнай амерыканскай імперыі». З ростам нацыяналізму напрыжаннасць у грамадстве зменшылася, за ёй наступіла «Эра добрых пачуццяў». Аднак у 1819 годзе адбылася паніка, а ў 1820 годзе краіна аказалася расколатай з-за Місурскай дамовы. Тым не менш, Манро адносна лёгка выйграў наступныя перавыбары.
Манро падтрымліваў стварэнне калоній у Афрыцы для свабодных афра-амерыканцаў, якія ў канчатковым выніку сфармавалі краіну Ліберыю, чыя сталіца, Манровія, была названа ў яго гонар. У 1823 годзе аб’явіў дактрыну аб неўмяшальніцтве Еўропы ва ўнутраныя справы нядаўна створаных незалежных краін Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі, якая стала важнай вяхой у амерыканскай знешняй палітыцы. Агучыў ідэю аб простай прапарцыянальнасці паміж павелічэннем тэрыторыі ЗША і ростам эканомікі ЗША. Яго прэзідэнцтва завяршыла першы перыяд прэзідэнцкай амерыканскай гісторыі перад пачаткам джексанаўскай дэмакратыі і эпохі Другой партыйнай сістэмы. Пасля выхаду на пенсію ў 1825 годзе, Манро пакутаваў ад фінансавых цяжкасцяў. Памёр у Нью-Ёрку 4 ліпеня 1831 года.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118784595 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ 2,0 2,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 3,0 3,1 James Monroe // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118784595 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.