Ісароку Ямамота
Ісароку Ямамота | |
---|---|
яп.: 山本五十六 | |
![]() | |
Дата нараджэння | 4 красавіка 1884[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 красавіка 1943[3][1][…] (59 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання |
|
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Японская імперыя |
Род войскаў | Імператарскі флот Японіі[d] |
Званне | адмірал |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
![]() |
Ісароку Ямамота (4 красавіка 1884, Нагаока, прэфектура Ніігата, Японія — 18 красавіка 1943) — японскі ваенны дзеяч. Адмірал флота (18 красавіка 1943, пасмяротна), маршал Японіі (18 красавіка 1943, пасмяротна).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Марскую акадэмію (1904) і Ваенна-марскі штабны каледж (1916), вучыўся ў Гарвардскім універсітэце (ЗША, 1919—1921). З 1921 года выкладаў у Марской акадэміі. З 1925 года ваенна-марскі аташэ Японіі ў ЗША. З 1935 года намеснік марскога міністра, з 1938 года камандуючы 1-м японскім флотам.
Удзельнік руска-японскай вайны 1904—1905 (Цусімскі бой 1905), Першай і Другой сусветных войнаў.
У Другую сусветную вайну (з лістапада 1940 года) галоўнакамандуючы Аб’яднаным флотам Японіі. Пад яго кіраўніцтвам японскія ВМС напалі на Пёрл-Харбар, дзейнічалі каля атола Мідуэй (чэрвень 1942 года) і інш.
Загінуў у раёне Саламонавых астравоў. Самалёт Ямамоты быў збіты амерыканскай авіяцыяй, якая атрымала інфармацыю пра яго вылет на востраў Бугенвіль.
Зноскі
- ↑ а б Hughes T. A. Yamamoto Isoroku // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Isoroku Yamamoto // Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480
- ↑ а б Ямамото Исороку // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 265. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).
- Нарадзіліся 4 красавіка
- Нарадзіліся ў 1884 годзе
- Нарадзіліся ў прэфектуры Ніігата
- Памерлі 18 красавіка
- Памерлі ў 1943 годзе
- Памерлі ў Папуа — Новай Гвінеі
- Пахаваныя ў Токіа
- Выпускнікі Гарварда
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі Імператарскага флоту Японіі
- Кавалеры ордэна Узыходзячага сонца 1 класа
- Кавалеры Вышэйшага ордэна Хрызантэмы
- Кавалеры ордэна Кветак паўлоўніі
- Кавалеры ордэна Свяшчэннага скарбу
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Кароны Італіі
- Кавалеры Рыцарскага крыжа з Дубовым Лісцем і Мячамі
- Кавалеры ордэна Залатога каршуна
- Узнагароджаныя ордэнам германскага арла
- Асобы
- Постаці Японіі