Ісландска-фінляндскія адносіны
Ісландска-фінляндскія адносіны | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ісландска-фінляндскія адносіны — двухбаковыя дыпламатычныя адносіны паміж Фінляндыяй і Ісландыяй. Абедзве краіны з’яўляюцца членамі Арктычнага савета, Савета дзяржаў Балтыйскага мора, Савета Еўропы, Nordic-Baltic Eight, Паўночнага савета, Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця і Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.
І Фінляндыя, і Ісландыя былі адзіны па Кальмарскай Уніі (1397—1523). У снежні 1917 года Фінляндыя атрымала незалежнасць ад Расіі, а Ісландыя — ад Даніі ў чэрвені 1944 года. Абедзве краіны афіцыйна ўсталявалі дыпламатычныя адносіны 15 жніўня 1947[1]. Першапачаткова Фінляндыя падтрымлівала адносіны з Ісландыяй са свайго пасольсва ў Осла (Нарвегія), Ісландыя — з Стакгольма (Швецыя). Фінляндыя адкрыла сваё пастаяннае пасольства ў Рэйк’явіку ў 1982 годзе[1][2]. Пасольства Ісландыі ў Хельсінкі з’явілася ў 1997 годзе[1].
Ісландыя як член Еўрапейскай асацыяцыі свабоднага гандлю мае неабмежаваны доступ да рынку Еўрапейскага Саюза, у які ўваходзіць Фінляндыя. У 2015 агульны аб’ём гандлю паміж Ісландыяй і ЕС склаў 5,7 млрд еўра[3].
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в History of relations between Finland and Iceland (in Finnish and Swedish) . Архівавана з першакрыніцы 13 лютага 2017. Праверана 4 мая 2019.
- ↑ Relations between Iceland and Finland(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 лютага 2017. Праверана 4 мая 2019.
- ↑ European Union, Trade with Iceland(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 лістапада 2016. Праверана 4 мая 2019.