Ісландскі сельскагаспадарчы ўніверсітэт
Ісландскі сельскагаспадарчы ўніверсітэт | |
---|---|
ісл.: Landbúnaðarháskóli Íslands | |
![]() | |
Арыгінальная назва | ісл.: Landbúnaðarháskóli Íslands |
Заснаваны | 2005 |
Размяшчэнне | Ісландыя |
Сайт | lbhi.is |
![]() |
Ісландскі сельскагаспадарчы ўніверсітэт (ісл.: Landbúnaðarháskóli Íslands) — ісландская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта.
Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]
Падрыхтоўка кадраў з сярэдняй і вышэйшай прафесійнай адукацыяй ва ўніверсітэце ажыццяўляецца на дыстанцыйнай і вочнай форме навучання па 6 спецыяльнасцях прафесійна-тэхнічнай адукацыі, 6 напрамках падрыхтоўкі бакалаўраў і 5 магістарскіх напрамках.
У рамках рэалізуемых спецыяльнасцей адкрыта паслядыпломная і дадатковая адукацыя. У структуру ўваходзяць тры факультэты, 10 кафедр, вучэбна-метадычны і навуковы аддзелы, даследчыя станцыі, аддзелы аспірантуры, дадатковай і дыстанцыйнай адукацыі. У інстытуце працуе каля 50 выкладчыкаў.
Навучанне ва ўуніверсітэце бясплатнае, студэнты аплочваюць толькі штогадовы ўступны ўзнос. У ВНУ не прадугледжана выплата стыпендый, але студэнты маюць магчымасць атрымання пазыкі на навучанне, якую яны могуць аддаваць пасля заканчэння навучання. Для студэнтаў магістарскіх і доктарскіх праграм ва ўніверсітэце прадугледжана магчымасць атрымання грантаў на правядзенне даследаванняў. Навучанне ў ВНУ вядзецца на ісландскай мове. Па заканчэнні навучання ва ўніверсітэце выпускнікам прысуджаецца ступень бакалаўра, магістра і доктара.
Структура[правіць | правіць зыходнік]
- Факультэт навук аб навакольным асяроддзі
- Факультэт земляробства і жывёлагадоўлі
- Факультэт прафесійна-тэхнічнай і дадатковай адукацыі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ісландскі сельскагаспадарчы ўніверсітэт