Перайсці да зместу

Ісэкай

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Ісэкай (яп.: 異世界 ісэкай, "іншы свет") гэта японскі паджанр фэнтэзі і фантастыкі. Сюды ўваходзяць раманы, лёгкія раманы, фільмы, манга, анімэ і відэагульні, дзе сюжэт круціцца вакол асоб або груп, якія трапляюць у іншы свет. Гэта можа быць фантастычны свет, віртуальны свет, паралельны свет, іншая планета, іншы гістарычны час і г.д., дзе яны мусяць адаптавацца і/або асімілявацца да новых умоў. Ісэкай з’яўляецца адным з самых папулярных жанраў анімэ, і ісэкайныя гісторыі маюць шмат агульных тропаў — напрыклад, магутны галоўны герой, які здольны змагаючыся перамагчы большасць жыхароў іншага свету дзякуючы атрыманай звышздольнасці. Такі сюжэтны прыём звычайна дазваляе аўдыторыі пазнаваць новы свет з той жа хуткасцю, што і герой на працягу іх квэста ці жыцця.[1] Калі галоўныя героі пераносяцца ў свет, падобны да гульні, жанр можа перасякацца з літрпг.

Канцэпцыя ісэкая бярэ пачатак у японскіх народных казках, такіх як Урасіма Таро. Аднак першымі сучаснымі ісэкаямі стаў раман Харукі Такачыха «Воін з таго свету» і тэлесерыял Ёсіюкі Томіна Seisenshi Dunbine.

Характарыстыка

[правіць | правіць зыходнік]

Жанр можна падзяліць на два тыпы: "перанос у іншы свет" (яп.: 異世界転移 ісэкай тэн’і) і "перараджэнне ў іншым свеце" (яп.: 異世界転生 ісэкай тэнсэй).[2] У гісторыях пра «перанос у іншы свет» галоўны герой пераносіцца ў іншы свет (падарожнічаючы ў яго або будучы прызваны ў яго).[2] У апавяданнях пра «рэінкарнацыю ў іншым свеце» галоўны герой трапляе ў іншы свет пасля смерці ў свеце рэальным.

У многіх прыкладах галоўны герой — звычайны чалавек, які набывае перавагу ў новым асяроддзі дзякуючы таму, што сучасныя рэчы ў рэальным свеце разглядаюцца як «незвычайныя» ў іншым свеце. Гэта могуць быць фізічныя характарыстыкі, такія як колер валасоў ці вачэй, або звычайныя паўсядзённыя навыкі, якія яны набылі ў папярэднім жыцці, такія як кулінарыя, інжынерыя, базавая адукацыя або медыцына, якія ў сучасным рэальным свеце нашмат больш развітыя, чым у свеце ў якім адбываецца сюжэт.[3]

У той час як галоўны герой класічнага ісэкая звычайна з’яўляецца «абраным героем», ёсць шэраг альтэрнатыўных поглядаў на гэтую канцэпцыю. Адной з тэндэнцый з’яўляецца пераўвасабленне галоўнага героя ў цела малаістотнага пабочнага персанажа ці нават злыдня (як у Otome Game no Hametsu Flag shika Nai Akuyaku Reijou ni Tensei shiteshimatta). Ёсць нават выпадкі, калі галоўныя героі становяцца нечалавечымі істотамі, як, напрыклад, у «Tensei shitara Slime Datta Ken», дзе герой перараджаецца ў слізь з асаблівымі здольнасцямі, або нават у неадушаўлёныя аб’екты, як магічны онсэн.[4]

Таксама існуе варыяцыя ісэкая вядомая як «зваротны ісэкай», дзе сюжэт распавядае пра істот з фэнтэзійнага сусвету, якія былі перанесены на сучасную Зямлю або перарадзіліся на ёй, напрыклад анімэ Laidbackers і Re:Creators.[5]


У многіх творах ісэкай перасякаецца з жанрамі гарэма і літрпг, дзе галоўны герой атрымлівае ўвагу некалькіх патэнцыйных любоўных інтарэсаў, якія могуць быць або не быць людзьмі. Адным з прыкладаў гэтага з’яўляецца Isekai Meikyū de Haremu o.[6]

Канцэпт ісэкая мае карані ў старажытнай японскай літаратуры, у прыватнасці ў гісторыі пра рыбака Урасіму Таро, які ратуе чарапаху і трапляе ў дзівоснае падводнае царства. Правёўшы там, як ён лічыў, чатыры-пяць дзён, Урасіма вяртаецца ў сваю родную вёску і апынаецца праз 300 гадоў у будучыні. Іншымі папярэднікамі ісэкая з’яўляюцца партальныя фантастычныя апавяданні з англійскай літаратуры, у прыватнасці раманы «Прыгоды Алісы ў краіне цудаў» (1865), «Цудоўны чараўнік з краіны Оз» (1900), «Пітэр Пэн» (1904) і «Хронікі Нарніі» (1950).[7]

Сучасныя творы

[правіць | правіць зыходнік]

Самыя раннія сучасныя японскія апавяданні жанра ісэкай уключаюць раман Харукі Такачыха «Воін з іншага свету» (1976), хрысціянскае анімэ «Суперкніга» сумеснай вытворчасці Tatsunoko Production CBN (1981) і анімэ «Seisenshi Dunbine» Ёсіюкі Томіна (1983).[8][9][10] Самым раннім анімэ жанру ісэкай, у якім галоўны герой апынуўся ў пастцы віртуальнага свету відэагульні, быў фільм Super Mario Bros.: The Great Mission to Rescue Princess Peach! (1986), заснаваны на папулярнай відэагульні Super Mario Bros. (1985); у анімэ-экранізацыі Марыё гуляе ў відэагульню, якая ажывае, што робіць яе родапачынальнікам паджанру ісэкая пра трапленне ў відэагульні.[8][11]

Іншыя раннія анімэ і мангі, якія можна аднесці да ісэкаяў, уключаць Mashin Hero Wataru (1988), NG Knight Ramune & 40 (1990), Fushigi Yugi (1992), El-Hazard (1995) і The Vision of Escaflowne (1996), у якіх галоўныя героі пры трапленні ў іншы свет не змянялі аблічча.[12][13] Іншыя ісэкаі 1990-х гадоў уключаюць раман і анімэ-серыял Juuni Kokuki (1992),[14] манга/анімэ/гульнявая франшыза Magic Knight Rayearth (1993),[14] візуальную навэлу Kono Yo no Hate de Koi o Utau Shōjo YU-NO (1996),[15][16] манга і анімэ-серыял Inuyasha (1996), а таксама анімэ-серыялы Ima, Soko ni Iru Boku і Digimon adventure (абодва 1999). «Панесеныя прывідамі»(2001) быў адным з першых анімэ-фільмаў ісэкай, вядомых ва ўсім свеце, хоць тэрмін «ісэкай» у той час шырока не выкарыстоўваўся.[13][9]

Ролевая прыгодніцкая гульня Moon: Remix RPG Adventure (1997),[17] і франшызы Digimon Adventure (1999) і .hack (2002) былі аднымі з першых работ, якія прадстаўляюць канцэпцыю ісэкая як віртуальнага свету, пазней працягнутую Sword Art Online (2002, як веб-раман).[18] Яшчэ адзін анімэ ісэкай з 2000-х — Magical Shopping Arcade Abenobashi (2002).[13]

Папулярным лёгкім раманам і анімэ пра ісэкай у 2000-х быў Zero no Tsukaima (2004), у якім галоўны герой Сайта прызваны з сучаснай Японіі ў фантастычны свет галоўнай гераіняй Луізай.[19] Гэты твор папулярызаваў жанр ісэкай у вэб-раманах і лёгкіх раманах, разам з вэб-сайтам выдавецтва карыстальніцкіх раманаў Shōsetsuka ni Narō (скарочана Наро). Фан-фікшн Zero no Tsukaima стаў папулярным на Наро ў канцы 2000-х гадоў, у выніку спарадзіўшы на сайце жанр раманаў ісэкай, які таксама вядомы як Наро (яп.: なろう系 наро:ке, «раман Наро»). Аўтары фан-фікшн па Zero no Tsukaima з часам пачалі пісаць арыгінальныя раманы ў жанры ісэкай, напрыклад Re:Zero (2012). Анімэ-адаптацыя Sword Art Online у 2012 годзе папулярызавала жанр ісэкай ў анімэ, што прывяло да публікацыі большай колькасці ісэкаяў на Наро, пасля адаптаваных у анімэ. Прыкладна ў гэты час быў уведзены тэрмін «ісэкай». [20]

Пазнейшыя творы, такія як Knight’s & Magic і Youjo Senki (абодва 2010), уключалі смерць і перараджэнне герояў у іншым свеце.[12][21] Самым уплывовым раманам жанру ісэкай у гэтым плане быў Mushoku Tensei (2012), які пачынаўся як раман Наро і папулярызаваў паджанр ісэкай праз рэінкарнацыю, усталяваўшы пры гэтым шэраг агульных тропаў ісэкая. Mushoku Tensei быў самым папулярным раманам Наро на працягу шэрагу гадоў, і, такім чынам, служыў кропкай адліку для шматлікіх пісьменнікаў ісэкаяў, якія рушылі ўслед за ім.[20]

Жанр ісэкай стаў настолькі папулярным у пачатку і сярэдзіне 2010-х, што пачаў выклікаць негатыўныя водгукі як у Японіі, так і за мяжой з боку тых, хто лічыў, што яго зрабілася зашмат на рынку мангі і анімэ. У 2016 годзе японскі конкурс апавяданняў, арганізаваны Bungaku Free Market і Shōsetsuka ni Narō, наклаў поўную забарону на любыя заяўкі, маючыя ў жанрах ісэкай.[22] У 2017 годзе выдавец Kadokawa таксама забараніў ісэкай-апавяданні ва ўласным конкурсе раманаў у стылі анімэ/манга[23] У маі 2021 года Kadokawa абвясціла, што ў ліпені таго ж года адкрые «Музей Ісэкая».[24]

  1. Mendlesohn, "Introduction: The Portal-Quest Fantasy"
  2. а б 「異世界転生」「異世界転移」のキーワード設定に関して (яп.)(недаступная спасылка). Shōsetsuka ni Narō. Архівавана з першакрыніцы 1 чэрвеня 2019. Праверана 2 чэрвеня 2019.
  3. The Best (and worst) Isekai Light Novels. Anime News Network (13 красавіка 2018). Праверана April 29, 2021.
  4. "Japanese novel stars boy reincarnated as hot spring that beautiful women want to get inside of". SoraNews24 [амерыканская англійская]. 2017-02-06. Архівавана з арыгінала 2018-03-21. Праверана 2018-03-21.
  5. Chapman, Paul. Heroes Take it Easy in LAIDBACKERS Original Anime Theatrical Film(нявызн.). Crunchyroll. Праверана 19 сакавіка 2019.
  6. Isekai Meikyū de Harem o Light Novels Listed With TV Anime. Anime News Network (10 снежня 2020). Праверана April 29, 2021.
  7. "Why Are There So Many Parallel World Anime?". Anime News Network. January 31, 2017. Праверана February 9, 2019.
  8. а б The Mike Toole Show Old School Isekai. Anime News Network (21 студзеня 2019). Праверана April 29, 2021.
  9. а б Villacin, Paige. What Makes Older Isekai Anime More Unique Than Their Modern Counterparts. CBR (15 красавіка 2022). Праверана December 13, 2022.
  10. Greenall, Jonathon. Sword Art Online’s Predecessor, the First Isekai Anime, Is Still Worth a Watch. CBR (4 снежня 2021). Праверана December 13, 2022.
  11. Peters, Megan. Classic Super Mario Bros. Anime Previews English Dub. Anime (11 ліпеня 2022). Праверана December 13, 2022.
  12. а б "Hacking the Isekai: Make Your Parallel World Work for You"(англ.). Crunchyroll. Архівавана з арыгінала 2018-03-20. Праверана 2018-03-20.
  13. а б в Loveridge, Lynzee (August 19, 2017). "The List - 8 Anime That Were Isekai Before It Was Cool". Anime News Network. Праверана 19 April 2020.
  14. а б Amaam, Baam (18 April 2018). "The 15 Greatest Isekai Anime as Ranked by Japan". GoBoiano. Архівавана з арыгінала 20 April 2018. Праверана 10 February 2019.{{cite news}}: Папярэджанні CS1: unfit URL (спасылка)
  15. YU-NO: A girl who chants love at the bound of this world. Part 2 BD. Anime News Network (30 жніўня 2020). Праверана 23 March 2021.
  16. Dennison, Kara (July 30, 2019). "YU-NO Goes Full Isekai with New PV and Cast Additions". Crunchyroll.
  17. Kim, Matt T.M. (5 September 2019). "Cult Classic PS1 'Anti-RPG' Moon Is Coming to the Nintendo Switch in English". IGN. Праверана 2 September 2020.
  18. Kamen, Matt. Anime: the 10 must-watch films and TV shows for video game lovers (англ.). The Guardian (2 кастрычніка 2017). Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2018. Праверана 20 сакавіка 2018.
  19. "10 Anime Like Is It Wrong to Try to Pick Up Girls in a Dungeon?". MANGA.TOKYO. 12 May 2018.
  20. а б Morrissy, Kim (19 March 2021). "Mushoku Tensei Is Not the Pioneer of Isekai Web Novels, But..." Anime News Network. Праверана 24 March 2021.
  21. "Knight's & Magic| MANGA.TOKYO". MANGA.TOKYO [амерыканская англійская]. Архівавана з арыгінала 2018-09-16. Праверана 2018-07-23.
  22. "Short Story Contest Bans 'Traveling to an Alternate World' Fantasy". Anime News Network(англ.). Архівавана з арыгінала 2018-03-20. Праверана 2018-03-20.
  23. "Anime-style novel contest in Japan bans alternate reality stories and teen protagonists". SoraNews24 [амерыканская англійская]. 2017-05-22. Архівавана з арыгінала 2018-03-21. Праверана 2018-03-21.
  24. Morrissy, Kim. 'Isekai Museum' Featuring Re:Zero, Overlord, Konosuba, Saga of Tanya the Evil Releases PV. Anime News Network (4 мая 2021). Праверана May 4, 2021.