Алісіны прыгоды ў дзівоснай краіне

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Літаратурны твор
Алісіны прыгоды ў дзівоснай краіне
Alice’s Adventures in Wonderland
Выданне
Старонка першага выдання (1865)
Жанр:

Фантастыка

Аўтар:

Льюіс Кэрал

Мова арыгінала:

англійская

Дата першай публікацыі:

26 лістапада 1865

Асобнае выданне:

26 лістапада 1865

Выдавецтва:

Macmillan

Ілюстратар:

Джон Тэніел

Наступны:

Праз люстэрка

«Алі́сіны прыго́ды ў дзіво́снай краі́не», або «Алі́са ў краі́не цу́даў»[1], або «Алесіны прыгоды ў Цудазем’і»[2] (англ.: Alice's Adventures in Wonderland) — раман англійскага пісьменніка Чарльза Лютвіджа Доджсана, выдадзены ў 1865 годзе пад псеўданімам Льюіс Кэрал[3]. Галоўная гераіня твору — Аліса (англ.: Alice) праз трусіную нару трапляе ў фантастычны свет, населены незвычайнымі чалавекападобнымі істотамі. Кніга лічыцца адным з найлепшых узораў жанру бяссэнсіцы ў літаратуры[4][5].

Стварэнне[правіць | правіць зыходнік]

Старонка арыгінальнага рукапісу «Алісіных прыгодаў пад зямлёй» (1864)

Напісаць кнігу пра сябе папрасіла Льюіса Кэрала дзяўчынка на імя Эліс Лідэл, адна з трох дачок брытанскага арыстакрата Генры Лідэла, пасля таго, як у час вандроўкі па Тэмзе Кэрал распавёў ёй і дзвюм яе сёстрам гісторыю пра дзяўчынку Алісу, што шукала прыгодаў. На наступны дзень па просьбе дзяўчынкі Льюіс Кэрал пачаў рукапіс, аднак яго першая версія не захавалася.

26 лістапада 1864 года пісьменнік перадаў Эліс рукапісны варыянт «Алісіных прыгодаў пад зямлёй» з уласнымі ілюстрацыямі. Але перад гэтым Доджсан ужо падрыхтаваў кнігу да публікацыі, і яна была амаль удвая большая за першапачатковы варыянт[6] за кошт дадання такіх эпізодаў, як, напрыклад, пра Чэшырскага ката і «шалёнае чаяванне».

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Аліса нудзіцца ў сваім свеце, і раптам заўважае гаворачага Белага трусіка з наручным гадзіннікам, які прабягае міма. Яна кідаецца за ім у нару і правальваецца ў падземны свет. Там яна сустракае дзівосных жывёл і сутыкаецца з разнастайнымі прыгодамі.

Беларускі пераклад[правіць | правіць зыходнік]

«Алісіны прыгоды ў дзівоснай краіне», памятная манета НБ РБ, рэверс

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Кэрал Льюіс. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1999. — 560 с.: іл. ISBN 985-11-0155-9 (т. 9), ISBN 985-11-0035-8.
  2. У Ірландыі выйшлі “Алесіны прыгоды ў Цудазем’і”
  3. BBC's Greatest English Books list
  4. Lecercle, Jean-Jacques (1994) Philosophy of nonsense: the intuitions of Victorian nonsense literature Routledge, New York. ISBN 978-0-415-07652-4. p. 1 ff
  5. Schwab, Gabriele (1996). «Chapter 2: Nonsense and Metacommunication: Alice in Wonderland» in The mirror and the killer-queen: otherness in literary language Indiana University Press, Bloomington, Indiana. ISBN 978-0-253-33037-6. pp. 49-102
  6. Everson, Michael (2009) «Foreword», in Carroll, Lewis Alice’s Adventures under Ground — Evertype, 2009. — ISBN 978-1-904808-39-8.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]