Іцхак Арад
Іцхак Арад | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Ісаак Ізральевіч Рудніцкі | |||||||
![]() Іцхак Арад у 1943 годзе. | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
11 лістапада 1926 |
||||||
Смерць | 6 мая 2021[1] (94 гады) | ||||||
Месца пахавання | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | гісторыя[2] і Халакост[2] | ||||||
Месца працы | |||||||
Вядомы як | Толька-партызан | ||||||
Прыналежнасць | |||||||
Род войскаў | Пальмах[d] і Армія абароны Ізраіля[d] | ||||||
Званне | генерал і Tat Aluf[d] | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды |
Ганаровы доктар Універсітэта Мікалая Каперніка ў Торуні[d] (7 чэрвеня 1993) |
||||||
![]() |
Іцхак Арад, па нараджэнні Ісаак Ізраілевіч Рудніцкі (ідыш: יצחק אראד, літ.: Isacas Rudnickis; псеўданімы: Толька-партызан) — ізраільскі вайсковец, брыгадны генерал, гісторык, старшыня праўлення Яд ва-Шэм у 1972—1993 гадах.
Дзеяч беларускага савецкага партызанскага руху, ваяваў супраць літоўскіх лясных братоў.[3]
У 2008 годзе генеральная пракуратура Літвы пачала расследаванне датычна Арада, яго абвінавачваюць у забойствах 38 мірных жыхароў у вёскі Канюкай.[4]
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паводле паходжання яўрэй[5]. Нарадзіўся 11 лістапада 1926 года ў беларускім мястэчку Свянцяны[3] на тэрыторыі міжваеннай Польшчы як Ісаак Ізраілевіч Рудніцкі
Выказваўся супраць прылічэння Галадамору 1930-х гадоў да актаў генацыду, лічыў, што ён меў хутчэй класавы, чым нацыянальны.[6]
Пасля нямецкай акупацыі Літвы і 1941 годзе, Іцхак з сястрой трапілі ў гета.
У 1943 годзе Іцхаку здолеў уцячы з гета і далучыўся да партызанскага атрада «Чапаеў» у беларускіх лясах. Пасля гэтага Арад («Толя») уступіў у літоўскі атрад «Вільня», які, у прыватнасці, займаўся мініраваннем чыгунак па маршрутах Вільня — Мінск — Ленінград. Сам Арад асабіста браў удзел у падрыве 13 эшалонаў.
29 студзеня 1944 годзе савецкія партызаны здзейснілі расправу над літоўскімі жыхарамі вёскі Канюкай, прынамсі 38 мірных жыхароў было забіта. Аперацыяй кіраваў Фёдар Маркаў, былы настаўнік гісторыі ў савецкай яўрэйскай школе і член Вярхоўнага савета Беларускай ССР. Вестка пра з’яўленне Маркава, якога маладыя яўрэі выдатна ведалі, бо былі яго вучнямі ў «Фолксшуле», стала для іх вялікай падтрымкай.
Іцхак інсцэніраваў сваю смерць, сказаў у атрадзе, што пойдзе да дзяўчыны, ноччу пастраляў каля лесу, імітуючы захоп сябе ў палон літоўцамі, і ўцёк. У Польшчу прыбыў 8 траўня 1945 года, за дзень да канца вайны з гітлераўскай Нямеччынай.
Адразу пасля вайны разам з іншым нелегальнымі імігрантамі Арад прыбыў у Палестыну, уступіў у шэрагі ПАЛМАХ (спецпадраздзяленні спачатку Хаганы, а пасля ЦАХАЛ). Пазней Арад даслужыўся да звання брыгаднага генерала ізраільскай арміі. Пайшоў у 1972 годзе ў адстаўку, заняўся даследаваннем гісторыі Халакоста. У 1972—1993 гадах Арад займаў пасаду дырэктара мемарыяла «Яд ва-Шэм».
У 2007 годзе 81-гадовага Арада выклікалі ў пракуратуру Вільнюса па абвінавачанні ва ўдзеле ў забойствах мірных жыхароў. Па звестках літоўскай пракуратуры, Арад, які ў канцы вайны стаў супрацоўнікам НКУС, мог быць вінаваты ў забойствах грамадзянскіх асоб і ўдзельнікаў літоўскага супраціву.[5]

Сам Арад адзначыў:
«У яўрэяў у Літве быў невялікі выбар: ісці да месца казні і быць забітым, ці застацца жывымі, гэта значыць сысці ў лясы, падацца да партызан і ваяваць. Не было іншага шляху ўвогуле. Скажу больш, я ганаруся тым, што гэта зрабіў, бо я лічу, што гэта забойцы майго народа, забойцы мільёнаў савецкіх людзей».
На яго думку, такім чынам Літва спрабуе «ачысціць» уласную гісторыю:
«і гэта ў Літве, дзе дагэтуль за супрацоўніцтва з нацыстамі афіцыйна не асуджаны ніводзін чалавек».
Літва звярнулася ў Ізраіль з просьбай уручыць паведамленне пра падазрэнні ў магчымым удзеле ў забойствах грамадзянскіх асоб і ўдзельнікаў антысавецкага супраціву ў Літве былому дырэктару арганізацыі па ўшанаванні памяці ахвяр Халакоста і герояў «Яд ва-Шэм» Араду. Аднак Міністэрства юстыцыі Ізраіля адмовілася выканаць гэту просьбу Літвы. Прадстаўнікі літоўскай і сусветнай яўрэйскай грамад неаднаразова выказвалі незадавальненне юрыдычным пераследам Арада.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Arad Jicchak // https://encyklopedia.pwn.pl/haslo/Arad-Jicchak;3870597.html
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ а б Ицхак Арад (Рудницкий) (руск.). Еврейские герои. Праверана 21 жніўня 2024.
- ↑ В Литве прекращено уголовное дело в отношении бывшего советского партизана (руск.). Lenta.RU. Праверана 21 жніўня 2024.
- ↑ а б EJP | News | Eastern Europe | Lithuania wants to grill top Israeli hi…(недаступная спасылка). archive.ph (31 ліпеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 31 ліпеня 2012. Праверана 17 жніўня 2024.
- ↑ Jewish.ru Израиль не признает Голодомор геноцидом украинцев.