Іэн Гілан
Іэн Гілан Ian Gillan | |
---|---|
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 19 жніўня 1945[1][2] (77 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявак, аўтар-кампазітар, музыкант |
Пеўчы голас | тэнар |
Інструменты | вакал[d][3], губны гармонік[3], ударныя музычныя інструменты[d][3], гітара[3], фартэпіяна і ударная ўстаноўка[3] |
Жанры | рок-музыка, блюз-рок, хард-рок, прагрэсіўны рок[3] і хэві-метал |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
gillan.com | |
![]() |
Іэн Гі́лан (англ.: Ian Gillan; нар. 19 жніўня 1945, Лондан, Англія) — англійскі спявак і аўтар песень. Найбольш вядомы дзякуючы працы ў рок-гурце Deep Purple. Вылучаецца сваім магутным і шырокім спеўным голасам, у прыватнасці сваім высокім крыкам[5].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Першапачаткова пад уплывам Элвіса Прэслі, Гілан стварыў і кіраваў некалькімі мясцовымі калектывамі ў сярэдзіне 1960-х, але ў рэшце рэшт далучыўся да гурта Episode Six, калі іх спявак сышоў з гурту. Упершыню атрымаў шырокі камерцыйны поспех пасля далучэння да складу Deep Purple у 1969 годзе. У чэрвені 1973 годзе пакінуў каманду і, пасля нядоўгага часу па-за межамі музычнага бізнесу, аднавіў кар’еру вакаліста разам з сольнымі калектывамі Ian Gillan Band і Gillan, пасля чаго на працягу года быў спеваком іншага выбітнага гурта Black Sabbath у 1983 годзе. На наступны год пасля таго Deep Purple зноў аднавіла сваю дзейнасць у арыгінальным складзе Гілан вярнуўся ў калектыў, з якім выпусціў шэраг паспяховых альбомаў, але зноў сышоў з гурту ў 1989 годзе. Ён вярнуўся да Deep Purple у 1993 годзе і з тых часоў застаецца яе спеваком.
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #119280116 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
- ↑ Ian Gillan // Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- ↑ а б в г д е Montreux Jazz Festival Database Праверана 24 верасня 2020.
- ↑ http://www.getwestlondon.co.uk/news/local-news/most-miserable-songwriter-goes-chiswick-born-8029907
- ↑ Charlton, Katherine (2003). «Rock Music Styles: A History». — С. 241. — McGraw Hill.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Афіцыйны сайт
- Іэн Гілан на AllMusic