Іржы Горак
Іржы Горак | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 снежня 1884[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 жніўня 1975[1][2][…] (90 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | этнограф, славіст, перакладчык, фалькларыст, гісторык літаратуры, настаўнік, рэдактар, літаратуразнавец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | прафесар |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іржы Горак (чэшск.: Jiří Horák; 4 снежня 1884, г. Бенешаў, Чэхія — 14 жніўня 1975) — чэшскі літаратуразнавец, фалькларыст, славіст. Акадэмік Чэхаславацкай АН (1956).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў у 1908 годзе Пражскі ўніверсітэт[7]. Пасля заканчэння ўніверсітэта працаваў спачатку ў агульнаадукацыйнай школе, потым у вышэйшай гімназіі ў Празе. Паміж 1922—1926 гады працаваў дацэнтам на філалагічным факультэце універсітэта Масарыка ў Брно, адкуль перайшоў на вакантную пасаду ў Карлавым універсітэце, дзе атрымаў званне прафесара (1927—1953). Вучань і паслядоўнік даследчыка-фалькларыста І. Поліўкі[7].
Навуковая дзейнасць І. Горака была перапынена у сувязі з закрыццём універсітэтаў у час нямецкай акупацыі (у перыяд з 1944 па 1945 год ён быў зняволены ў пражскай турме). Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны ў 1945—1948 гадах быў паслом Чэхаславакіі ў СССР.
Пасля вяртання з Масквы ён зноў прысвяціў сябе навуковай і выкладчыцкай дзейнасці ў Карлавым універсітэце. У 1952 годзе ён стаў главой аддзялення народнай песні Чэхаславацкай акадэміі навук. Пасля зліцця гэтага аддзялення з этнаграфічным аддзелам у 1954 годзе, І. Горак займаў пасаду кіраўніка фальклорнага аддзела зноў створанага Інстытута этнаграфіі і фальклору, а з 1956 па 1963 гады быў старшынёй інстытута. У 1971 годзе выйшаў на пенсію.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Складальнік і адзін з перакладчыкаў на чэшскую мову зборнік «Беларускія народныя казкі і апавяданні» (1957), ва ўступным навуковым артыкуле да якога раскрыў сувязь беларускага фальклору з гісторыяй, геаграфіяй і прыроднымі асаблівасцямі тэрыторыі, традыцыйнай культурай беларусаў у параўнанні з суседнімі народамі[7].
Зноскі
- ↑ а б в Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ а б Catalog of the German National Library Праверана 30 мая 2020.
- ↑ а б The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ а б Regional Database of the Central Bohemian Research Library in Kladno Праверана 20 чэрвеня 2023.
- ↑ а б в г Vědecká knihovna v Olomouci Jiří Horák // REGO Праверана 1 красавіка 2024.
- ↑ а б Studenti pražských univerzit 1882–1945
- ↑ а б в Горак Іржы // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Горак Іржы // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Іржы Горак
- Нарадзіліся 4 снежня
- Нарадзіліся ў 1884 годзе
- Нарадзіліся ў Бенешаве
- Нарадзіліся ў раёне Нахад
- Памерлі 14 жніўня
- Памерлі ў 1975 годзе
- Памерлі ў Жылінскім краі
- Памерлі ў Празе
- Прафесары
- Акадэмікі Сербскай акадэміі навук і мастацтваў
- Кавалеры чэхаславацкага ордэна Працы
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Выпускнікі Карлава ўніверсітэта
- Фалькларысты Чэхіі
- Этнографы Чэхіі
- Літаратуразнаўцы Чэхіі
- Паслы Чэхаславакіі ў СССР