Ісак Аронавіч Гурвіч
Ісак Аронавіч Гурвіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 (27) красавіка 1860 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 ліпеня 1924 (64 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | эканаміст, палітычны актывіст, статыстык, адвакат, матэматык |
Навуковая сфера | эканоміка |
Альма-матар | |
Партыя |
Ісак Аронавіч Гурвіч (15 (27) красавіка 1860, Мінск — 9 ліпеня 1924, Нью-Ёрк) — эканаміст, публіцыст, выдавец. Брат Я. Гурвіч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1877 годзе скончыў Мінскую гімназію, падчас вучобы ў якой увайшоў у гурток народніцкай арганізацыі «Зямля і воля». Вучыўся на юрыдычным факультэце Пецярбургскага ўніверсітэта. У 1879 г. арыштаваны па справе падпольнай друкарні; выключаны з універсітэта. Знаходзіўся ў зняволенні каля года. Высланы ў Мінск пад нагляд паліцыі. Удзельнічаў у стварэнні мінскай друкарні арганізацыі «Чорны перадзел». Арыштаваны ў 1880 годзе; сасланы на 4 гады ў Сібір. Знаходзячыся ў ссылцы, вывучаў перасяленчы рух сялян у Сібір; вынікі даследаванняў апублікаваў у працах «Эканамічныя пытанні Сібіры» і «Перасяленні сялян у Сібір».
У 1885 годзе вярнуўся ў Мінск, узначаліў гурток друкарскіх рабочых. Пад уплывам прац Г. Пляханава заняў марксісцкія пазіцыі. У 1899 г. з-за пагрозы арышту эміграваў у ЗША. У 1891 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «Эканамічнае становішча расійскай вёскі» (апублікаваў яе ў 1892 годзе ў Нью-Ёрку; рускі пераклад у 1896); узначаліў кафедру каледжа ў Чыкага. У Нью-Ёрку выдаваў газету на рускай мове «Прогресс». У ЗША быў актывістам прафсаюзнага руху; уступіў у Амерыканскую сацыялістычную партыю. Удзельнічаў у стварэнні і рэдагаванні часопісаў «The Class Struggle» i «The Revolutionary Age ». Пазбаўлены кафедры і звання прафесара. Пасля абвяшчэння Маніфеста 17 кастрычніка 1905 г. вярнуўся ў Беларусь; у 1906 годзе абраны дэпутатам ІІ Дзярждумы ад Мінска. Расчараваўшыся ў рэвалюцыі, зноў выехаў у ЗША. Пасля адкрыцця ў Мінску БДУ падарыў універсітэту сваю бібліятэку (некалькі тысяч тамоў).