Ігар Васілевіч Куржалаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з І. Куржалаў)
Ігар Васілевіч Куржалаў
Дата нараджэння 14 чэрвеня 1957(1957-06-14) (66 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Ігар Васілевіч Куржалаў (нар. 14 чэрвеня 1957, г. Віцебск) — беларускі архітэктар і дызайнер. Брат краязнаўца Алега Куржалава.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1979 годзе мастацка-графічны факультэт Віцебскага педінстытута, у 1984 годзе Ленінградскае вышэйшае мастацка-прамысловае вучылішча імя У. І. Мухінай. У 19871992 гадах працаваў у сістэме Мастацкага фонду СССР; у 20032006 гадах галоўным мастаком г. Полацка. У 20072010 гадах старэйшы выкладчык кафедры архітэктуры Полацкага дзяржуніверсітэта.

Член Беларускага саюза дызайнераў з 1993 года, Беларускага саюза архітэктараў з 2006 года.

Пражывае ў Полацку па вул. Е. Полацкай.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Сярод асноўных работ: распрацоўка канцэпцыі і выкананне ў натуры экспазіцый Музея беларускага кнігадрукавання ў Полацку (1990); Музея-бібліятэкі Сімяона Полацкага ў Полацку (1993); экспазіцыі «Покліч» у Дзяржаўным літаратурным музеі ў Мінску (1994), выстаўкі да 100-годдзя Максіма Гарэцкага для ЮНЕСКА ў Парыжы (1995), распрацоўка канцэпцыі экспазіцыі Дзяржаўнага музея тэатра і музыкі у Мінску (1996-98), распрацоўка канцэпцыі і выкананне ў натуры экспазіцыі Музей Уладзіміра Караткевіча ў Оршы (2000); праект добраўпарадкавання «Двор па вул. Камуністычнай, 7, пр. К. Маркса, 9» у Полацку (2003), распрацоўка канцэпцыі і выкананне ў натуры экспазіцыі Музея гісторыі і культуры г. Наваполацка (2008), «Абароннае дойлідства ВКЛ» музея Мірскага замка (2010), экспазіцыі Музея Тызенгаўза ў Паставах (2012—2013), дызайн-канцэпцыя і праект экспазіцыі «Музея Віцебскага аблвыканкама» (2012—2013); дызайн-праект «Экспанаванне знятых слаёў манументальнага жывапісу Спаскага сабора Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра г. Полацка ў памяшканнях полацкай карціннай галерэі»; праектаванне і выкананне ў натуры экспазіцыі музея «Сценапіс XII—XIX стагоддзяў Спаса-Праабражэнскай царквы ў Полацку», Полацк (2013—2014), экспазіцыі «Да 100-годдзя Першай сусветнай вайны ў Паставах» (2013—2014).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Куржалов Игорь Васильевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)