Музей-бібліятэка Сімяона Полацкага
Музей-бібліятэка Сімяона Полацкага | |
---|---|
![]() Будынак былой Братэрскай школы Багаяўленскага манастыра (фота Viktorianec) | |
Заснаваны | 1994 |
Месцазнаходжанне | вул. Ніжне-Пакроўская, 22, 211400, Полацк, Віцебская вобласць, Беларусь |
Адкрыты | з 10.00 да 18.00 акрамя панядзелку. Чытальная зала працуе працуе ў сераду, чацвер і суботу з 10.00 да 16.00. |
![]() |
Музей-бібліятэка Сімяона Полацкага размешчаны як і Музей беларускага кнігадрукавання ў будынку былой Брацкай школы Полацкага Богаяўленскага манастыра, помніка архітэктуры XVIII стагоддзя.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Музей быў адкрыты 25 сакавіка 1994 г. на базе некалькіх выставачных залаў Музея беларускага кнігадрукавання.
Канцэпцыя[правіць | правіць зыходнік]
Музей аформлены ў стылі заходнееўрапейскай бібліятэкі XVII—XVIII стагоддзяў. У інтэр'еры — двухузроўневае размяшчэнне кніжных шафаў, бюсты вучоных, а пасярэдзіне чытальнай залы — глобус (самы вялікі ў Беларусі). Мастацкую канцэпцыю распрацаваў І. Куржалаў[1].
У памяшканні музея-бібліятэкі праходзяць розныя прэзентацыі, сустрэчы з вядомымі паэтамі і пісьменнікамі, навуковыя канферэнцыі. Працуе чытальная зала на 10 месцаў.
Экспазіцыя[правіць | правіць зыходнік]
Музейная экспазіцыя распавядае пра розныя перыяды жыцця Сімяона Полацкага. Значнае месца адводзіцца літаратурнай і выдавецкай дзейнасці паэта-асветніка. У музеі захоўваюцца арыгіналы яго кніг: «Жэзл праўлення» (1753), «Тастамент» (1680), «Вячэра душэўная» (1683), кнігі XVII—XVIII стагоддзяў, копіі рукапісаў, працы даследчыкаў жыцця знакамітага палачаніна.
Экспазіцыйная плошча складае 134,5 кв. м, на якіх выстаўлена 145 музейных прадметаў. Акрамя таго, тут захоўваецца частка калекцыі друкаваных выданняў з фондаў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка і фонд навуковай бібліятэкі.
Зноскі
Литература[правіць | правіць зыходнік]
- Музеі Беларусі=Museums Belarus: Інфармацыя аб музеях сістэмы Мін-ва культуры Рэсп. Беларусь / Склад. А. Б. Сташкевіч [і інш.]; Пер. з бел. мовы А. Б. Сташкевіч, В. У. Мірончык. — Мн.: Беларусь, 2001. — 272.
- Полацк музейны: альбом = Полоцк музейный = Museums of Polotsk: фотаальбом / аўт.-ўклад.: Т. А. Джумантаева, М. М. Ільніцкі, фота I.Ў. Супранёнка, пер. на англ. мову Ю. В. Бажэнаў. — Мн.: Беларусь, 2006. — 282 с.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Музей-бібліятэка Сімяона Полацкага
- Афіцыйны сайт Музея-бібліятэкі Сімяона Полацкага (Полацк)