Перайсці да зместу

Іван Георгіевіч Шубітыдзэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з І. Шубітыдзэ)
Іван Георгіевіч Шубітыдзэ
Дата нараджэння 23 лістапада 1906(1906-11-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 студзеня 1978(1978-01-13) (71 год)
Грамадзянства
Прыналежнасць Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Род войскаў партызаны
Званне капітан[1]
Камандаваў Пінская партызанская брыгада
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі ордэн Чырвонай Зоркі медаль «Партызану Айчыннай вайны» I ступені

Іван Георгіевіч Шубіты́дзэ (23 лістапада 1906 сяло Келеты, Гарыйскі раён, Грузінская ССР13 студзеня 1978) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Пінскай вобласці.

З 1928 года служыў у Чырвонай Арміі. Член КПСС з 1929 года. З чэрвеня 1941 года на фронце. У партызанах з кастрычніка 1941 года: камандзір групы, намеснік камандзіра, з ліпеня 1943 года камандзір атрада, у жніўні 1943 — сакавіку 1944 гадоў камандаваў Пінскай партызанскай брыгадай. У 1944—1971 гадах знаходзіўся на савецкай рабоце ў Пінску і Віцебску. Аўтар кнігі «Палескія былі» (1974).

Ганаровы грамадзянін Пінска. Адна з вуліц горада названа яго імем.

Зноскі