Перайсці да зместу

Абай Кунанбаеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Абай Кунанбаеў
каз.: Абай Құнанбайұлы
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні каз.: Ибраһим Құнанбайұлы
Дата нараджэння 29 ліпеня (10 жніўня) 1845[1][2] ці 10 жніўня 1845(1845-08-10)[3][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 чэрвеня (6 ліпеня) 1904[1] (58 гадоў) ці 6 ліпеня 1904(1904-07-06)[3][2] (58 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Kunanbai Uskenbayuly[d]
Маці Ulzhan[d]
Жонка Dildä Alşynbaiqyzy[d]
Дзеці Turagul Abayuly[d], Akylbai Abayuly Kunanbaev[d], Raikhan Abayovna[d], Kulbadan Abayovna[d], Abdirakhman Uskenbaev[d] і Magauiya Abayuly Kunanbaev[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці мовазнавец, паэт, перакладчык, кампазітар, грамадскі дзеяч, пісьменнік, філосаф
Мова твораў казахская мова
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Абай (Ібрагім) Кунанбаеў (29 ліпеня (10 жніўня) 1845, Сяміпалацінская вобласць, цяпер Усходне-Казахстанская вобласць — 23 чэрвеня (6 ліпеня) 1904) — казахскі паэт, філосаф, кампазітар, асветнік, мысляр, грамадскі дзеяч, заснавальнік казахскай пісьмовай літаратуры і яе першы класік.

Вывучаў арабскую, персідскую і іншыя мовы. Светапогляд Кунанбаева фарміраваўся пад уплывам гуманістычных ідэй паэтаў і вучоных Усходу, рускай класічнай літаратуры і старажытнагрэчаскіх філосафаў.

У лірычных і сатырычных вершах выступаў супраць сацыяльнага зла, невуцтва, старых звычаяў. У паэмах «Масгуд» (1887), «Іскандэр», «Сказанне пра Азіма» выкарыстаў усходнія сюжэты. У кнізе прозы «Павучанні» выклаў этычныя і філасофскія погляды. Увёў новыя формы верша (шасці- і васьмірадкоўе).

Беларускія пераклады

[правіць | правіць зыходнік]

На беларускую мову яго вершы пераклалі Казімір Камейша[4], Мікола Мятліцкі.

  • Выбранае: [паэзія: пераклад з казахскай мовы: да 125-годдзя з дня нараджэння] / Абай Кунанбаеў. - Мінск : Беларусь, 1970. - 111, [1] с.
  • Стэпавы прастор: выбраныя вершы / Абай. - Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2011. - 157, [1] с.

Зноскі

  1. а б Большая российская энциклопедияМ.: Большая российская энциклопедия, 2004.
  2. а б в Педагоги и психологи мира — 2012.
  3. а б Brozović D., Ladan T. Abaj Kunanbajev // Hrvatska enciklopedijaLZMK, 1999. — 9272 с.
  4. Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.