Абаканскі хрыбет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Абаканскі хрыбет
Краіна
Горная сістэмаЗаходні Саян 
Даўжыня300 км
Шырыня150 км
Найвышэйшая вяршыняЧаачэк 
Вышыня1984 м 
Абаканскі хрыбет (Расія)
Абаканскі хрыбет
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Абаканскі хрыбет — горны хрыбет у складзе Заходняга Саяна на паўднёвым захадзе ўсходняй Сібіры. Знаходзіцца пераважна ў Хакасіі, часткова ў Кемераўскай вобласці і ў Рэспубліцы Алтай.

Уяўляе сабой працяг Кузнецкага Алатау, які злучаецца на поўдні з хрыбтом Корбу на Алтаі. Клімат кантынентальны, з халоднай, шматснежнай зімой і ўмерана цёплым летам. Грэбневая частка хрыбта атрымлівае да 1500 мм ападкаў у год. На некаторых гольцах снег ляжыць усё лета.

Утварае паўднёва-ўсходнюю мяжу Кузнецкай катлавіны. З’яўляецца водападзелам рэк Абакан (басейн Енісея), Том, Мрас-Су і Лебедзь (басейн Обі).

Працягласць з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад каля 300 км. Сярэдняя вышыня 1400—1700 м. Найвышэйшы пункт — 1984 м (безназоўная вяршыня хрыбта Чаачэк). Другая па вышыні вяршыня — гара Вялікі Аталык (1900 м). Іншыя значныя вяршыні — Вялікая Кальтайга (1883 м), Малая Кальтайга (1770 м).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Абаканский хребет // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
  • Абаканский хребет // Малая советская энциклопедия / Гл. ред. Б. А. Введенский. 3-е изд. — М.: БСЭ, 1958. — 250 000 экз. — С. 11. (руск.)
  • Абака́нскі хрыбе́т // Энциклопедический географический словарь (руск.). — М.: РИПОЛ классик, 2011. — С. 7. — 800 с. — (Словари но­вого века). — 5 000 экз. — ISBN 978-5-386-03063-6.