Хакасія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Суб'ект Расійскай Федэрацыі

Рэспубліка Хакасія
Хакас Республиказы

Flag of Khakassia.svg Coat of arms of Khakassia.svg
Сцяг Герб

Рэспубліка Хакасія на карце Расіі

Сталіца

Абакан

Плошча

46-я

- Усяго
- % водн. пав.

61 569 км²
0,8

Насельніцтва

72-я

- Усяго
- Шчыльнасць

536 781[1] (2016)

8.72 чал./км²

ВРП

69-я

- Усяго, у бягучых коштах
- На душу насельніцтва

160,4[3] млрд. руб. (2014)

299,9 тыс. руб.

Федэральная акруга

Сібірская

Эканамічны раён

Усходне-Сібірскі

Дзяржаўная мова

руская, хакаская

Старшыня
Урада

Віктар Зімін

Старшыня
Вярхоўнага Савета

Уладзімір Штыгашаў

Код суб'екта РФ

19
Код па ISO 3166-2 RU-KK

Код АКАТП

95[4]

Часавы пояс

MSK+4 (UTC+7)

Афіцыйны сайт:

r-19.ru

Каардынаты: 53°30′ пн. ш. 90°00′ у. д. / 53.5° пн. ш. 90° у. д. (G) (O) (Я)

Хакасія, Рэспубліка Хакасія — адзін с суб'ектаў Расійскай Федерацыі. Размешчана на поўдні Усходняй Сібіры. Адміністрацыйны цэнтр — горад Абакан. Утворана 20 кастрычніка 1930 года як Хакаская аўтаномная округа. У 1992 годзе пераназвана ў Рэспубліку Хакасію. Падзяляецца на 8 раёнаў. Буйнейшыя гарады: Абакан, Чарнагорск, Саянагорск, Абаза, Сорск.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Заходнюю частку займаюць усходнія схілы Кузнецкага Алатау (вышыня да 2178 м, гара Верхні Зуб) і Абаканскі хрыбет (вышыня да 1984 м); на поўдні і паўднёвым усходзе паўночныя адгор'і Заходняга Саяна (вышыня да 2930 м, гара Карагош). На ўсходзе Мінусінская і Чулыма-Енісейская катлавіны. Карысныя выкапні: каменны вугаль, жалезныя і медна-малібдэнавыя руды, золата, гіпс, мармур. Клімат рэзка кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня ад −15 да −21 °C, ліпеня 17-20 °C. Ападкаў ад 300 мм у катлавінах да 700 мм у гарах. Галоўныя рэкі — Енісей (з прытокам Абакан), Том, Белы і Чорны Іюс (басейн ракі Об). Шматлікія азёры з прэснай вадой (Чорнае, Фыркал, Іткуль) і салёнай (Беле, Шыра). Глебы чарназёмныя, у гарах дзярнова-падзолістыя, горна-таежныя і горна-тундравыя. Стэпавая расліннасць катлавін змяняецца ў гарах хвойнымі (лістоўніца, кедр, хвоя, піхта) лясамі, горнымі тундрамі, альпійскімі і субальпійскімі лугамі. Пад лесам 40 % тэрыторыі. Запаведнікі Малы Абакан, Чазы, часткова Алтайскі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Сібірская федэральная акруга