Абакрыцелі
Выгляд
Абакрыцелі | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 0,52 км |
Шырыня | 0,4 км |
Плошча | 0,16 км² |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 2,25 км² |
Упадаюць | ручаі |
Выцякаюць | ручай |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Абакрыцелі, таксама Абакрыцеле — возера ў Браслаўскім раёне ў басейне ракі Прорва, за 23 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Браслаў, каля вёскі Вайнюнцы.
Плошча паверхні возера 0,16 км². Даўжыня 0,52 км, найбольшая шырыня 0,4 км. Плошча вадазбору 2,25 км².
Катлавіна возера лопасцевай формы. Берагі высокія, на поўначы і ўсходзе нізкія і месцамі забалочаныя[1]. Умерана зарастае. У возера ўпадаюць 2 ручаі і выцякае ручай у раку Прорва. Пратокай злучана з возерам Ілгайцы[1].
У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, плотка, краснапёрка і інш[1].
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Озеро Абокрытели, Абокрытеле Архівавана 23 мая 2013. (руск.)
- Белорусский Посейдон Архівавана 20 жніўня 2013. (руск.)
- Иванов-Смоленский В. ВСЕ ОЗЁРА БЕЛАРУСИ: Популярная иллюстрированная энциклопедия — Т. 1. (руск.)