Абарона Бабруйска (1812)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Бабруйска абарона 1812 — дзеянні рускіх войскаў па абароне і прыкрыццці Бабруйскай крэпасці ў час вайны 1812 г. Крэпасць была важным апорным пунктам рускай арміі на шляху паўднёвага фланга напалеонаўскага войска. Французская 17-я пяхотная дывізія Я. Г. Дамброўскага і іншыя часці (усяго каля 12 000 чалавек) 4 верасня блакіравалі Бабруйск, перакрыўшы дарогі ў крэпасць, гарнізон якой налічваў каля 5000 чалавек. Спроба рускіх атрадаў Баранава і Дрэева прарвацца ў крэпасць з боку Жлобіна не мела поспеху. Але галоўныя сілы рускага корпуса Ф. Ф. Эртэля (каля 5000 чалавек) выбілі 14 верасня з Глуска слабы польскі гарнізон і рушылі на Бабруйск. У баі каля вёскі Гарбацэвічы 15 верасня рускія часці перамаглі, але эртэль не развіваў наступлення а, знішчыў французскія склады ў Глуску і ваколіцах, вярнуўся ў Мазыр. Дамброўскі, які быў вымушаны прыкрываць мінскі напрамак, 12 кастрычніка фактычна зняў блакаду і адышоў на Ігумен (сучаны Чэрвень). За час блакады крэпасць выконвала функцыю ўмацаванага фарпоста рускай арміі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1996. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8