Абвальванне плацін у Дэрне
Абвальванне плацін у Дэрне — трагедыя ў лівійскім горадзе Дэрна, якая адбылася на фоне шторму «Даніэль», калі ў ноч з 10 на 11 верасня 2023 года разбурыліся адразу дзве плаціны. На вуліцы горада хлынула прыкладна 30 мільёнаў куб. метраў вады[1]. ААН станам на 13 кастрычніка колькасць загінулых і прапаўшых ацаніла ў 12,7 тысяч[2][3].
Плаціны
[правіць | правіць зыходнік]Будаўніцтва дэрнскіх плацін ажыццяўляла югаслаўская кампанія «Hydrotenica-Hydronergetica»[4] з 1973 па 1977 год. Яны прызначаліся для барацьбы з паводкамі, арашэння сельскагаспадарчых угоддзяў і забеспячэння вадой бліжэйшых населеных пунктаў[5]. Вышыня адной (плаціна Мансура) — 75 метраў, другой (плаціна Дэрна або Білад) — 45 метраў. Ёмістасць вады ў плаціне Дэрна складала 1,5 мільёна кубічных метраў, а ёмістасць у плаціне Мансур — 22,5[6].
З 1998 года на дамбах фіксаваліся расколіны[7]. Намеснік мэра заяўляў, што аб’екты не абслугоўваліся з 2002-га[8]. Хоць на рамонт плацін у 2012—2013 гадах вылучаліся вялікія грошы, але фактычна ніякага тэхнічнага абслугоўвання не праводзілася[9]. Чыноўнікаў неадразова папяраджалі, што дамбы патрэбна тэрмінова адрамантаваць, каб пазбегнуць катастрофы ў выніку буйной паводкі[10].
Катастрофа
[правіць | правіць зыходнік]Прычынай абвальвання сталі ападкі з-за ўздзеяння цыклону «Даніэль». Паміж 4 і 10 верасня 2023 года стыхія выклікала моцныя дажджы ў Грэцыі і Балгарыі. 10 верасня шторм абрынуўся на Лівію каля горада Бенгазі[11]. На паўночным усходзе краіны было зафіксавана 150-240 мм ападкаў за дваццаць чатыры гадзіны.
10 верасня гарадскія ўлады ўвялі каменданцкі час, а жыхарам забаранілі пакідаць свае дамы[12].
Як мяркуецца, першапачаткова разбурылася плаціна Дэрна[13]. Вада панеслася на 12 кіламетраў у бок мора і затапіла дамбу Мансур, якая таксама знаходзілася пад ціскам высокага ўзроўню вады[1]. Жыхары паведамілі, што калі прарываліся плаціны, то пачуліся два выбухі[14]. Незадоўга да 3:00 раніцы 11 верасня вада абрынулася на Дэрну. Жылыя кварталы былі знесены. Усяго 25% горада фактычна знішчана[15], прычым значная частка зацягнута ў Міжземнае мора[12].
Бальніцы ў горадзе спынілі працу. Моргі былі цалкам запоўнены, таму частку загінулых пакінулі на тратуарах і галоўнай плошчы. Больш за 300 цел адправілі ў морг Табрука. Больш за 1000 чалавек пазней пахаваны ў брацкіх магілах[16]. На пошук цел, знесеных у мора, улады накіравалі атрады марской пяхоты[13]. На працягу наступных дзён па меншай меры 200 загінулых былі знойдзены ў межах 20 кіламетраў ад Дэрны[17]. Іншыя былі знойдзены больш чым за 100 кіламетраў ад горада[16]. Таксама ў моры атрымалася знайсці аднаго жывога[18].
Маштаб
[правіць | правіць зыходнік]Ацэнкі колькасці ахвяр катастрофы моцна адрозніваюцца. Упраўленне ААН па каардынацыі гуманітарных пытанняў ацаніла колькасць загінулых у 11 300, але пазней адклікала гэтую лічбу[19]. Асман Абдэль Джаліл, міністр аховы здароўя лівійскага ўрада нацыянальнай стабільнасці заявіў, што ў Дэрне 6000 чалавек прапалі без вестак[20]. Мэр Абдэль Манэйм аль-Гаіці паведаміў пра 18 000—20 000 ахвяр, што складала 1/5 насельніцтва[21][22]. Толькі тры з дзесяці раёнаў перажылі паводкі[23]. Пяць з сямі дарог у Дэрну былі недаступныя[24]. Абвал чатырох мастоў уздоўж даліны падзяліў горад на дзве часткі[25]. Паводле ацэнак ААН, больш за 2200 будынкаў у горадзе затоплены[26].
Станам на 15 верасня ў ліку загінулых былі 145 егіпцян, з якіх 74 паходзілі з вёскі Назлет аль-Шарыф[27].
На 13 кастрычніка Упраўленнем ААН па каардынацыі гуманітарных пытанняў агулам пацверджана гібель 4300 чалавек, яшчэ 8540 прапалі без вестак. 42 тысячы чалавек вымушана пакінулі свае дамы[2][3][28]
Наступствы
[правіць | правіць зыходнік]У гістарычнай дэрнскай мячэці Аль-Сахаба хутка пачаліся пратэсты. Дэманстранты заклікалі звольніць чыноўнікаў урада ўсходняй Лівіі за тое, што яны не падтрымлівалі плаціну ў належным стане[29].
Трагедыя ў Дэрне павысіла дасведчанасць аб небяспецы абвалу плацін ва ўсім свеце. Асаблівая ўвага нададзена плаціне Мулаперыяр у Індыі, якая знаходзіцца пад пагрозай абвальвання[30].
Прэзідэнцкі савет Лівіі ў Трыпалі абвясціў Дэрну, а таксама Шахат і Аль-Байду, зонамі бедства[31]. Палата прадстаўнікоў, якая базуецца ў Бенгазі і кантралюе большасць пацярпелых раёнаў, абвясціла нацыянальную жалобу на тры дні, як і яе супернік — урад нацыянальнага адзінства на чале з прэм’ер-міністрам Абдэлям Хамідам Дбэйбе[32]. Арганізацыя Аб’яднаных Нацый адзначыла, што два канкуруючыя ўрады каардынавалі адзін з адным намаганні па аказанні дапамогі[33].
14 верасня порт Дэрны стаў адкрыты для судоў з асадкай не больш за 6,5 метраў, але толькі для дастаўкі гуманітарнай дапамогі[34]. У заходняй частцы горада адноўлена электрычнасць[35]. У той жа дзень служба хуткай дапамогі Лівіі абвясціла, што астатнія жыхары Дэрны будуць эвакуіраваны, а горад будзе зачынены для ўсіх, акрамя пошукава-выратавальных груп[36].
15 верасня абвешчана, што распачнецца расследаванне катастрофы[37]. Праз 10 дзён мэр і яшчэ некалькі чыноўнікаў былі затрыманы па падазрэнні ў халатнасці[38].
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Why did Derna's dams break when Storm Daniel hit Libya? (13 верасня 2023). Праверана 13 верасня 2023.
- ↑ а б Libya: Flood update Flash Update No.7 (23 September 2023) (as of 4pm local time) [EN/AR] . reliefweb.int (24 верасня 2023). Праверана 26 September 2023.
- ↑ а б Libya: Flood Response Humanitarian Update (As of 10 October 2023) [EN/AR] . reliefweb.int (11 кастрычніка 2023). Праверана 13 October 2023.
- ↑ Wadi Derna(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2023. Праверана 15 верасня 2023.
- ↑ Derna: The Libyan city known for rebellion — and neglect . Праверана 15 верасня 2023.
- ↑ Libya was mired in chaos and corruption. For years, warnings the Derna dams may burst went unheeded . Associated Press (18 верасня 2023). Праверана 18 September 2023.
- ↑ Aid arrives as Libya copes with flooding aftermath (17 верасня 2023). Праверана 17 верасня 2023.
- ↑ Deputy mayor of Derna، ليبيا's flooded city, describes situation (13 верасня 2023). Праверана 14 верасня 2023.
- ↑ Libyan city buries thousands in mass graves after flood as mayor says death toll could triple (14 верасня 2023). Праверана 14 верасня 2023.
- ↑ Trends in Flooding in Africa (13 верасня 2023). Праверана 15 верасня 2023.
- ↑ Storm Daniel's deadly flooding spreads to Libya . Праверана 16 верасня 2023.
- ↑ а б Libyan floods: Derna city looks like a tsunami hit it – minister (12 верасня 2023). Праверана 12 верасня 2023.
- ↑ а б Libya floods wipe out quarter of city, thousands dead (13 верасня 2023). Праверана 13 верасня 2023.
- ↑ Hundreds buried in mass graves as Libya reels from devastating flooding . Aljazeera (12 верасня 2023). Праверана 13 September 2023.
- ↑ Libyan floods: Derna city alone recovers 1,000 bodies – minister . BBC (12 верасня 2023). Праверана 12 September 2023.
- ↑ а б Libyan official rejects blame for flood disaster . BBC (15 верасня 2023). Праверана 16 September 2023.
- ↑ 'Utter destruction:' Derna left like a war zone by Libya's catastrophic flooding . CNN (15 верасня 2023). Праверана 15 September 2023.
- ↑ Magdy, Samy; Mourad, Yousef (16 September 2023). "Libya investigates dams' collapse after a devastating flood last weekend killed more than 11,000". Associated Press. Праверана 17 September 2023.
- ↑ Libya floods: UN withdraws 11,300 Derna death toll (17 верасня 2023). Праверана 17 верасня 2023.
- ↑ Alkhshali, Hamdi; Salem, Mostafa; El Damanhoury, Kareem (September 12, 2023). "At least 2,000 dead and 10,000 believed missing in Libya as 'catastrophic' flooding breaks dams and sweeps away homes". CNN. Архівавана з арыгінала 12 September 2023. Праверана September 12, 2023.
- ↑ Libya floods: Warning over shortage of body bags as fears of disease rise in Derna . Праверана 17 верасня 2023.
- ↑ Death toll hits 11,300 in Libyan city destroyed by floods (14 верасня 2023). Праверана 17 верасня 2023.
- ↑ Murphy, Matt (September 13, 2023). "Derna: Soundtrack of children's cries now engulfs Libyan city". BBC. Архівавана з арыгінала 13 September 2023. Праверана September 13, 2023.
- ↑ Mogul, Rhea; Haq, Sana Noor (September 13, 2023). "Morgues overwhelmed in Libya as rescuers search for thousands missing after flood". CNN. Архівавана з арыгінала 13 September 2023. Праверана September 13, 2023.
- ↑ "Global Aid Effort Intensifies For Flood-stricken Libya". Barron's. September 14, 2023. Архівавана з арыгінала 14 September 2023. Праверана September 14, 2023.
- ↑ "Libya flood: Satellite images and aerial photographs show destruction". BBC. September 14, 2023. Архівавана з арыгінала 14 September 2023. Праверана September 14, 2023.
- ↑ They worked for years in Libya. Now an Egyptian village mourns scores of its men killed in flooding (15 верасня 2023). Праверана 16 September 2023.
- ↑ Libya floods: Warning over shortage of body bags as fears of disease rise in Derna (англ.). Sky News. Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2023. Праверана 17 верасня 2023.
- ↑ "Libya flood: Derna mayor's house burnt down in protests". BBC News. 19 September 2023. Праверана 19 September 2023.
- ↑ Klemm, Josh; Winkler, Isabella (2023-09-17). "Opinion | Is the Disaster in Libya Coming Soon to an Aging Dam Near You?". The New York Times [амерыканская англійская]. ISSN 0362-4331. Праверана 2023-09-17.
- ↑ Hundreds feared dead after Mediterranean storm Daniel lashes Libya (12 верасня 2023). Архівавана з першакрыніцы 12 September 2023. Праверана 12 September 2023.
- ↑ Hundreds feared dead, thousands missing after devastating floods hit Libya . فرانس 24 (11 верасня 2023). Праверана 12 September 2023.
- ↑ Libyan rivals 'co-ordinating over flood relief' . بي بي سي (14 верасня 2023). Праверана 14 September 2023.
- ↑ UN says most Libya flood deaths could have been avoided, as reports emerge of how 7-meter wave 'wiped out' buildings . سي إن إن (14 верасня 2023). Праверана 14 September 2023.
- ↑ GECOL restores electricity to western Derna (14 верасня 2023). Праверана 16 верасня 2023.
- ↑ Search teams look for 10,000 missing in flooded Libyan city after death toll passes 11,000 . أسوشيتد برس (14 верасня 2023). Праверана 15 September 2023.
- ↑ 'Disaster of epic proportions': Libya prosecutor probes deadly dam collapse . قناة الجزيرة (16 верасня 2023). Праверана 16 September 2023.
- ↑ Libya says Derna mayor, other officials detained after flood . Reuters (25 верасня 2023).