Абдул Хамід
| Абдул Хамід | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| бенг.: মোঃ আবদুল হামিদ | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Зілур Рахман | ||||||
| Пераемнік | Махамад Шахабудзін | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
1 студзеня 1944 (82 гады) |
||||||
| Жонка | Rashida Hamid[d] | ||||||
| Дзеці | Mr. Rejwan Ahammad Taufiq[d] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | іслам і суніты | ||||||
| Партыя | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Узнагароды | |||||||
Абдул Хамід (бенг.: আব্দুল হামিদ; нар. 1 студзеня 1944 г., Дака, Брытанская Індыя, сучасны Бангладэш) — бангладэшскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, прэзідэнт (з 22 красавіка 2013 года).
Студэнтам прымаў удзел у барацьбе за незалежнасць Бангладэш ад Пакістана. Быў арыштаваны і знаходзіўся ў зняволенні. Пасля атрымання незалежнасці Бангладэш у 1971 годзе Абдул Хамід абіраўся ў Парламент Бангладэш сем разоў. У канцы XX стагоддзя ён стаў адным з лідараў партыі Авамі Ліг. З ліпеня па кастрычнік 2001 года ўпершыню ўзначаліў парламент краіны. У другі раз спікерам парламента ён стаў 25 студзеня 2009 года. Калі ў сярэдзіне сакавіка 2013 года прэзідэнт краіны Зілур Рахман з-за хваробы быў адпраўлены на лячэнне ў Сінгапур, Абдул Хамід пачаў замяшчаць яго.
Зілур Рахман памёр 20 сакавіка 2013 года і Абдул Хамід стаў, згодна з Канстытуцыяй краіны, выконваючым абавязкі прэзідэнта Бангладэш. 22 красавіка 2013 года абраны прэзідэнтам Бангладэш.