Зілур Рахман
Зілур Рахман | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
бенг.: জিল্লুর রহমান | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Iajuddin Ahmed[d] | ||||||
Пераемнік | Абдул Хамід | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
9 сакавіка 1929 |
||||||
Смерць |
20 сакавіка 2013[1] (84 гады) |
||||||
Жонка | Ivy Rahman[d] | ||||||
Дзеці | Nazmul Hasan Papon[d] | ||||||
Веравызнанне | іслам | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Зілур Рахман (бенг.: জিল্লুর রহমান; 9 мая 1929 — 20 сакавіка 2013) — бангладэшскі палітычны і дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і адваката. Атрымаў адукацыю на гістарычным і юрыдычным факультэтах Універсітэта Дакі. У 1952 годзе далучыўся да бенгальскага вызваленчага руха. У 1970 годзе быў абраны ў парламент Пакістана, часткай якога тады з’яўляўся Бангладэш. Быў актыўным супрацоўнікам непрызнанага нацыянальнага ўрада Бангладэш.
Пасля абвяшчэння незалежнасці краіны працягнуў удзел у палітыцы, быў генеральным сакратаром «Лігі Авамі». Член парламента Бангладэш з 1973 года. Пасля забойства прэзідэнта Муджыбура Рахмана трапіў пад рэпрэсіі з боку новага ваеннага кіраўніцтва краіны.
Займаў міністэрскія пасады ва ўрадзе «Лігі Авамі» пад кіраўніцтвам Шэйх Хасіны Вазед у 1996—2001 гадах. Пасля вяртання яе да ўлады ў 2009 годзе стаў прэзідэнтам Бангладэш (ён з’яўляўся адзіным зарэгістраваным кандыдатам на выбарах і быў абвешчаны прэзідэнтам 12 лютага 2009 года без правядзення галасавання).
Быў жанаты з актывісткай «Авамі Ліг», забітай тэрарыстамі ў 2004 годзе. Памёр 20 сакавіка 2013 года ў адной з сінгапурскіх бальніц. Незадоўга да смерці быў шпіталізаваны з-за праблем з дыханнем.