Абледзяненне
Выгляд
Абледзяне́нне — адкладанні лёду на паверхні збудаванняў, дрэвах, правадах, дарогах і інш. аб'ектах. Утвараецца ў выніку выпадзення вадкіх ападкаў у халодную пару года, у туман, смугу. Адрозніваюць галалёд, зярністую і крышталічную шэрань, замёрзлае адкладанне мокрага снегу, складаныя адклады — з некалькіх слаёў розных відаў.
Небяспечная з'ява для работы транспарту, энергасістэм і інш. галін гаспадаркі.
Беларусь
[правіць | правіць зыходнік]На Беларусі за год колькасць сутак з абледзяненнем складае ў паніжаных месцах 20—28, на ўзвышшах да 40. Назіраецца з кастрычніка да красавіка, часцей за ўсё ў снежні і студзені. Працягласць яго звычайна да 12 гадзін. Самым працяглым на Беларусі было ў Навагрудку 28 снежня 1959—27 студзеня 1960 (715 гадз).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Абледзяненне