Аблога Быхава (1660—1661)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Аблога Быхава, 1660—1661 — праводзілася казакамі і войскамі Рэчы Паспалітай у час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667.

У снежні 1659 года Быхаў занялі рускія войскі . Ваявода Фёдар Абярнібесаў 26.10.1660 паведамляў пра цяжкае становішча рускага войска, якое асаджалі казакі палкоўніка Дзяніса Мурашкі і гетмана С. Чарнецкага, што стаялі лагерам у Балкулабарскім манастыры. Паводле інфармацыі палкоўніка Гохварта, якая адносіцца да канца 1661, яго салдаты «голод и нужды всякие терпели, и траву, и лебеду, и мокрицу, и лошадиное мясо, и сырые говяжье кожы, варя, ели». У асаджаных было 18 палкавых гармат і 2 пішчалі-бамбарды. 1.12.1661 да Быхава падышло войска Рэчы Паспалітай у складзе 7 тыс. конных і пешых салдат з 11 гарматамі пад камандаваннем С. Чарнецкага. Рускі гарнізон Быхава інтэнсіўнай аблогі не вытрымаў і праз некалькі дзён горад сдаў[1].

Зноскі

  1. Акты Московского государства. Спб., 1901. Т. 3. С. 105, 196, 403, 471.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]