Абменнае ўзаемадзеянне
Абме́ннае ўзаемадзе́янне — спецыфічны ўзаемны ўплыў тоесных часціц, які эфектыўна праяўляецца як вынік некаторага асаблівага ўзаемадзеяння. Чыста квантавы эфект, які не мае класічнага аналага і вынікае з прынцыпу тоеснасці.
Пры сілавым узаемадзеянні паміж часціцамі сярэдняя энергія сістэмы часціц неаднолькавая ў станах, што апісваюцца хвалевымі функцыямі з рознай сіметрыяй, напрыклад сістэма з двух электронаў, калі не ўлічваць іх электрастатычнага ўзаемадзеяння, характарызуецца дзвюма хвалевымі функцыямі φ(r1, r2), якія адносна перастаноўкі каардынат электронаў () мяняюць або не мяняюць знак. Станам з адпавядае сярэдняя энергія ўзаемадзеяння
дзе Ek — энергія электрастатычнага (кулонаўскага) узаемадзеяння электронаў, кожны з якіх знаходзіцца ў індывідуальным стане; Ea — т.зв. абменная энергія, што ўзнікае, калі электроны як бы абменьваюцца сваімі станамі (адсюль назва).
Абменнае ўзаемадзеянне існуе ў сістэме тоесных часціц і пры адсутнасці сілавога ўзаемадзеяння (ідэальны газ тоесных часціц). Яно пачынае праяўляцца, калі сярэдняя адлегласць паміж часціцамі становіцца параўнальнай з даўжынёй хвалі дэ Бройля, мае характар адштурхоўвання для ферміёнаў (гл. прынцып Паўлі) і прыцяжэння — для базонаў.
Паняццем абменнага ўзаемадзеяння карыстаюцца ў тэорыі многаэлектронных атамаў, гомеапалярнай хімічнай сувязі, ферамагнетызму. Тэрмін абменнае ўзаемадзеянне ўжываецца і ў ядзернай фізіцы (гл. ядзерныя сілы).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Абменнае ўзаемадзеянне // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. С. 31.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Обменное взаимодействие — артыкул з «Физической энциклопедии» (руск.)