Аброць
Выгляд
Аброць, вуздэчка, вобраць — частка вупражы ці коннай амуніцыі для верхавой язды. Надзяваецца каню на галаву; выкарыстоўваецца і пры вядзенні каня на повадзе. Вядома з глыбокай старажытнасці. У паўсядзённым ужытку сяляне часцей выкарыстоўвалі вяровачную аброць; для выязной вупражы і коннай амуніцыі яе рабілі са скуры, упрыгожвалі махрыстым налобнікам, кутасамі, ажурным перапляценнем, бліскучымі металічнымі накладкамі. Аброць мела жалезныя цуглі, шоры. Пры верхавой яздзе сродкам кіравання былі павады, пры запрэжцы ў воз — лейцы, якія мацавалі да аброці.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Аброць // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 1. — 704 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0496-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аброць