Кутас (упрыгажэнне)


Кутас[1] (ад турэцк.: kutas, kutaz) — упрыгажэнне ў выглядзе пучка нітак, шнуркоў і так далей, звязаных з аднаго канца ці пасярэдзіне разам.
Выбар[правіць | правіць зыходнік]
У вырабленых прамысловым спосабам кутасах можна вылучыць два элемента: галоўку і махры. Галоўка складаецца з кольцападобнага аснавання, якое абмотваецца або аплятаецца на спецыяльным станку прадзівам. Махры ткуцца на вузкіх жакардавых станках , іх утковыя ніткі працягваюцца свабодна на пэўную адлегласць у адзін бок у выглядзе петляў, што затым ўтвараюць іх ніцыя канцы.
Робяць кутасы і ручным спосабам: звязваннем шматка нітак пасярэдзіне, з наступным абмотванне перахопу ў верхняй частцы і фарміраваннем галоўкі.
Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Выкарыстоўваецца для аздаблення галаўных убораў , сукенак, паясоў , зброевых цемлякоў , конскай збруі , канцоў шнуроў (для сцягаў, штор і г.д.). Кутасы могуць вырабляць як з звычайнай пражы, так і з каніцелі.
Адам Міцкевіч у творы «Пан Тадэвуш» пісаў:
|
Зноскі
- ↑ Лазука, 2015, с. 119
- ↑ Адам Міцкевіч. «Пан Тадэвуш». Пераклад Аляксандра Ельскага
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Лазука, Барыс Андрэевіч. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII стагоддзя. Малы лексікон / Б. А. Лазука; [фота: Б. А. Лазука, М. П. Мельнікаў]. — Мінск: Беларусь, 2015. — 170, [2] с. : каляр. іл., партр. ; 30 см. Фактычная дата выхаду ў свет ― 2014. ― Бібліяграфія: с. 170―171.
- Позумент // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.