Перайсці да зместу

Абрыс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Абрыс (ад ням.: Abriß — «чарцёж, план») — контур прадмета, нанесены на паперу з дапамогай ліній. 1) У геадэзіі — схематычны план участка мясцовасці з указаннем прамераў і тлумачальнымі надпісамі. Робіцца ад рукі ў полі пры некаторых метадах наземнай тапаграфічнай здымкі. Выкарыстоўваецца пры складанні дакладных тапаграфічных планаў, апазнаванні на аэраздымках пунктаў геадэзічнай сеткі, у турысцкіх паходах. 2) У архітэктуры 17 — 1-й паловы 18 стагоддзя — схематычная лінейная выява плана будынка без паказу яго канструкцый, таўшчыні сцен і г.д. У 2-й палове 18 стагоддзя заменены ахітэктурным праектам, з выкарыстаннем планаў, фасадаў, разрэзаў і інш., якія давалі нагляднае ўяўленне пра архітэктуру будынка. 3) У выяўленчым мастацтве — контурная выява прадмета, контур.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]