Абуз-Лясноўскі палігон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Абуз-Лясноўскі палігон — ваенны палігон у раёне горада Баранавічы (Рэспубліка Беларусь), названы па імені бліжэйшага населенага пункта вёскі Абуз-Лясная.

У цяперашні час — 230-ы агульнавайсковы палігон Заходняга аператыўнага камандавання Сухапутных войск Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Створаны ў Віленскай ваеннай акрузе ў другой палове XIX стагоддзя як навучальны артылерыйскі палігон. У той час ён атрымаў назву Скобелеўскі палігон[1] (па імені генерала М. Д. Скобелева). У перыяд з 1907 года па 1914 год стаў месцам правядзення спецыяльна-артылерыйскіх збораў фарміраванняў Рускай арміі і дыслакацыі двух батальёнаў пяхотнага палка, а таксама чыгуначнага батальёна, які пабудаваў спецыяльную чыгуначную галінку ад магістралі Маскоўска-Брэсцкай чыгункі[2].

У 1921—1939 гадах палігон знаходзіўся ў Польшчы і выкарыстоўваўся польскай арміяй. З 1939 годзе перайшоў да СССР.

Аб выкарыстанні палігона ў 1939—1940 гадах звестак няма. Вядома, што напярэдадні 22 чэрвеня 1941 года тут знаходзіўся 120-ы гаўбічны артылерыйскі полк вялікай магутнасці[3].

У чэрвені 1941 года непасрэдна напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў дадзеным раёне было абсталявана ваенна-палявое ўпраўленне Заходняга фронту (на якім да пачатку вайны знаходзіліся намеснік камандуючага фронту генерал-лейтэнант У. М. Курдзюмаў, начальнік аператыўнага аддзела штаба фронту генерал-маёр І. І. Сямёнаў і начальнік сувязі фронту генерал-маёр А. Ц. Грыгор’еў). Сюды ж перабазіравалася ўпраўленне 47-га стралковага корпуса і 121-я стралковая дывізія[4].

На працягу першага тыдня вайны тэрыторыя палігона была захоплена нямецкімі войскамі. Па ўспамінах Л. М. Сандалава, на акруговым палігоне на паўднёвы захад ад Баранавіч (раён Тартак) праціўнік захапіў 480 гармат калібра 152-мм[5]

Па заканчэнні Вялікай Айчыннай вайны, згодна з пастановай Савета Міністраў БССР ад 4 красавіка 1946 года № 496, была выдзелена зямельная плошча для будаўніцтва навучальнага цэнтра, і з 1947 года пачалося ўзвядзенне Абуз-Лясноўскага навучальнага цэнтра. З гэтага часу на тэрыторыі палігона праходзілі вучэнні Савецкай Арміі, а сам Абуз-Лясноўскі навучальны цэнтр уваходзіў у склад 11-й гвардзейскай асобнай механізаванай брыгады 28-й агульнавайсковай арміі Беларускай ваеннай акругі.

21 кастрычніка 1992 года Абуз-Лясноўскі навучальны цэнтр перайменаваны ў 230-ы агульнавайсковы палігон. Увайшоў у склад Заходняга аператыўнага камандавання Сухапутных войск Рэспублікі Беларусь.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Полигоны учебные артиллерийские // Военная энциклопедия / под ред. В. Ф. Новицкого[ru] [и др.]. — СПб. ; [М.] : Тип. т-ва И. В. Сытина[ru], 1911—1915.
  2. История Скобелевского военного лагеря под Барановичами.. Архівавана з першакрыніцы 15 снежня 2021. Праверана 15 снежня 2021.
  3. Л. Н. Лопуховский, В первые дни войны // Великая Отечественная катастрофа-3. — М..: Яуза, Эксмо, 2008. — 480 с. — (Военно-исторический сборник). — ISBN 978-5-699-25256-5.
  4. В. Мартов. Белорусские хроники. 1941 год Архівавана 12 сакавіка 2024.
  5. Л. М. Сандалов. Боевые действия войск 4-й армии в начальный период Великой Отечественной войны. Архівавана 15 снежня 2021.