Віленская ваенная акруга
Віленская ваенная акруга | |
---|---|
![]() | |
Гады існавання | 6 ліпеня 1862 —25 ліпеня 1914 |
Краіна |
![]() |
Падпарадкаванне | Ваеннае міністэрства Расійскай імперыі |
Уваходзіць у | Сухапутныя войскі |
Тып | ваенная акруга |
Функцыя | абарона |
Колькасць | аб’яднанне |
Дыслакацыя | Вільня |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | генерал ад кавалерыі Павел Карлавіч Рэненкампф |
Ві́ленская вае́нная акру́га – адна з першых трох ваенных акруг Расійскай Імперыі, створаных у 1862 годзе ўказам расійскага імператара Аляксандра ІІ.
Ахоплівала тэрыторыі Віленскай, Ковенскай, Гродзенскай, Мінскай, Магілёўскай губерніяў.
На базе войскаў акругі падчас Першай сусветнай вайны была створана 1-я Армія. 25 ліпеня на значнай часцы тэрыторыі акругі была створана т.зв. акруга на тэатры ваенных дзеянняў, атрымаўшая назву Дзвінская.
Склад[правіць | правіць зыходнік]
У склад акругі па стану на першую палову 1914 уваходзілі:
- 2-гі армейскі корпус (Гродна, Ліда, Вільня, Аўгустаў)
- 3-ці армейскі корпус (Віцебск, Дзвінск, Вільня, Сувалкі)
- 4-ы армейскі корпус (Рагачоў, Слонім, Мінск, Бабруйск)
- 20-ы армейскі корпус (Коўна, Аліта, Лібава, Рыга)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Безвугольны А.Ю., Кавалеўскі М.Ф., Кавалёў В.Я. Гісторыя ваенна-акружной сістэмы ў Расіі 1862-1918 = История военно-окружной системы в России 1862-1918. — Москва: ЗАТ Выдавецтва Цэнтрпаліграф, 2012. — 463 с. — ISBN 978-5-227-03506-6.