Міхаіл Дзмітрыевіч Скобелеў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Міхаіл Дзмітрыевіч Скобелеў
руск.: Михаил Дмитриевич Скобелев
Skobelev, Michel, par Serge Levitsky, BNF Gallica.jpg
Дата нараджэння 17 (29) верасня 1843[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 чэрвеня (7 ліпеня) 1882[1] (38 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Бацька Q4421983?
Маці Olga Skobeleva[d]
Альма-матар
Прыналежнасць
Род войскаў Руская імператарская армія
Званне генерал
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
Order of St. George, 2nd class Order of St. George, 3rd class ордэн Святога Георгія IV ступені Ордэн Святой Ганны I ступені ордэн Святога Станіслава I ступені ордэн Святога Уладзіміра 3 ступені ордэн Святой Ганны 3 ступені ордэн Святой Ганны 4 ступені Pour le Mérite Order of the Red Eagle 1st Class
Gold Sword for Bravery
Commons-logo.svg Міхаіл Дзмітрыевіч Скобелеў на Вікісховішчы

Міхаіл Дзмітрыевіч Скобелеў (17 (29) верасня 1843, Санкт-Пецярбург — 25 чэрвеня (7 ліпеня) 1882, Масква) — рускі военачальнік, генерал ад інфантэрыі (1881), генерал-ад'ютант (1878). Удзельнік Сярэднеазіяцкіх заваяванняў Расійскай імперыі і Руска-турэцкай вайны 1877—1878 гадоў. Меў мянушку «белы генерал» з-за яго ўдзелу ў бітвах у белай уніформе і на белым кані.

Сын генерал-лейтэнанта Дзмітрыя Іванавіча Скобелева і яго жонкі Вольгі Мікалаеўны, народжанай Палтаўцавай.

У 1868 годзе скончыў Акадэмію генштаба і быў накіраваны для службы ў Туркестан. Удзельнічаў у Хівінскім паходзе 1873 г. і ліквідацыі Какандскага паўстанні 18731876 гг. З лютага 1876 г. вайсковы губернатар Ферганскай вобласці.

Падчас руска-турэцкай вайны 1877—1878 фактычна камандаваў (быў начальнікам штаба Зводнай казачай дывізіі) Каўказскай казачай брыгадай падчас 2-га штурму Плеўны ў ліпені 1877 г. і асобным атрадам пры авалоданні Лоўчай у жніўні 1877 г. Падчас 3-га штурму Плеўны (жнівень 1877 г.) паспяхова кіраваў дзеяннямі левафлангавага атрада, які прадзёрся да Плеўны, але не атрымаў своечасовай падтрымкі ад камандавання. Камандуючы 16-й пяхотнай дывізіяй, удзельнічаў у блакадзе Плеўны і зімовым пераходзе праз Балканы (праз Імітлійскі перавал), адыграўшы вырашальную ролю ў бітве пад Шэйнава. У лютым 1878 г. заняў Сан-Стэфана пад Стамбулам.

Паспяховыя дзеянні Скобелева стварылі яму вялікую папулярнасць у Расіі і Балгарыі, дзе яго імем былі названыя вуліцы, плошчы і паркі ў шматлікіх гарадах. Пасля заканчэння руска-турэцкай вайны вярнуўся ў Туркестан. У 1878—1880 гг. камандаваў корпусам. У 1880—1881 гг. кіраваў 2-й Ахалтэкінскай экспедыцыяй, падчас якой была заваяваная Туркменія. У 1882, знаходзячыся ў Парыжы, выступіў у абарону балканскіх народаў, супраць агрэсіўнай палітыкі Германіі і Аўстра-Венгрыі, што выклікала міжнародныя ўскладненні.

Быў адкліканы імператарам Аляксандрам III і неўзабаве раптам памёр. Скобелеў адрозніваўся вялікай асабістай адвагай і карыстаўся папулярнасцю сярод салдат і афіцэраў.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 Скобелев Михаил Дмитриевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 26 лютага 2017.