Абулькасім Ахмедзадэ Лахуці
Абулькасім Ахмедзадэ Лахуці | |
перс.: ابوالقاسم لاهوتی | |
![]() | |
Род дзейнасці: | паэт, дзеяч мастацтваў, пісьменнік, журналіст |
---|---|
Дата нараджэння: | 12 кастрычніка 1887 |
Месца нараджэння: |
|
Дата смерці: | 16 сакавіка 1957[1] (69 гадоў) |
Месца смерці: | |
Месца пахавання: | |
Жонка: | Cecilia Banu[d] |
Партыя: | |
Узнагароды і прэміі: | |
![]() |
Абулькасім Ахмедзадэ Лахуці (12 кастрычніка 1887, Керманшах, Іран — 16 сакавіка 1957, Масква) — таджыкскі паэт і палітычны дзеяч, класік таджыкскай літаратуры. Нацыянальны герой Таджыкістана.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Яго першая паэма была надрукаваная, калі паэту было 18 гадоў, у Калькуце ў газеце «Habl al-Mateen». Заняўся палітыкай, атрымаў сярэбраны медаль ад Сатар-хана. Вывучаў багаслоўе, але потым з’ехаў у Балгарыю, дзе пісаў паэтычныя творы на мусульманскую тэматыку. Вярнуўшыся ў Іран, служыў у арміі, атрымаў званне капітана.
Пасля вынясення яму смяротнага прысуду судом у Куме, Лахуці ўцякае ў Турцыю, але неўзабаве вяртаецца і ўступае ў паўстанцкую армію шэйха Мухамеда Хіябані ў Тэбрызе. Паўстанцы пацярпелі паражэнне, паэт быў абвешчаны па-за законам, але здолеў збегчы ў Баку.
Жывучы ў Нахічэвані захапляецца камуністычнымі ідэямі. Ажаніўшыся з расійскай паэтэсай Цэцыліяй Бану і адчуўшы немагчымасць здзяйснення дзяржаўнага перавароту супраць іранскіх уладаў, у 1922 годзе эміграваў у Савецкі Саюз.
Член КПСС з 1924. Член ЦВК Таджыкскай ССР з 1926 г.
Імем Лахуці названы Таджыкскі акадэмічны драматычны тэатр у Душанбэ, паблізу якога яму пастаўлены помнік і бюст.
Быў знаёмы з Я.Купалай.
Зноскі
- ↑ Abulkasim Lakhuti // International Music Score Library Project — 2006. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — 560 с.: іл. ISBN 985-11-0155-9 (т. 9), ISBN 985-11-0035-8.