Абшар
Выгляд
Абшар | |
---|---|
Жанр | Рок |
Гады | 2004-2013 |
Краіна | Беларусь |
Горад | Лагойск, Мінск |
Мова песень | беларуская, чэшская |
Склад | Ілля Паплёўка, Сяргей Ніканенка, Максім Цурко, Максім Іваноў, Вольга Шахновіч |
«Абшар» — беларускі рок-гурт. У 2009 годзе гурт прадстаўляў Беларусь на міжнародным рок-фестывалі «Union of Rock» у горадзе Венгажэва (Польшча).
Гісторыя праекта пачалася з 2004 года, калі Ілля Паплёўка запрасіў трох музыкантаў для ўдзелу ў яго сольным канцэрце. Супрацоўніцтва працягнулася ў 2005 годзе, тады музыкі ўпершыню сабраліся пад назвай Абшар. Гурт даваў як сольныя канцэрты, так і выступаў супольна, з такімі гуртамі як Parason, SDM, Цмокі (Band A), Шампунь для звар'яцелых валасоў.[1]
Песні калектыва з'яўляліся частымі ўдзельнікамі хіт-парадаў на сайце «Тузін гітоў».У 2013 годзе калектыў спыніў сваё існаванне, рэарганізаваўшыся ў новы гурт пад назвай Haina.[2]
Дыскаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Склад
[правіць | правіць зыходнік]- Ілля Паплёўка — вакал, гітара
- Сяргей Ніканенка — гітара
- Максім Цурко — ударныя
- Максім Іваноў — бас-гітара
- Вольга Шахновіч — скрыпка