Тузін Гітоў
Тузін Гітоў | |
URL: |
tuzin.by |
---|---|
Камерцыйны: |
Не |
Тып сайта: | |
Рэгістрацыя: |
Ёсць, не абавязковая |
Мова(ы): | |
Размяшчэнне сервера: | |
Уладальнік: |
Анатоль Лазар |
Аўтар: |
Сяргей Будкін |
Пачатак працы: | |
Цяперашні стан: |
Працуе |
Тузін Гітоў — інтэрнэт-партал, прысвечаны беларускай музыцы.
Праект мае на мэце прапагандаваць музыку, створаную на Беларусі, заахвочваць да праслухоўвання беларускіх твораў як мага большую колькасць людзей. Партал «Тузін Гітоў», з'яўляецца прыватным некамерцыйным беларускамоўным сеткавым выданнем, самастойна вызначае сваю інфармацыйную палітыку, характар і змест інфармацыі, рэкламы, аўдыё- і відэа-матэрыялаў.
«Тузін Гітоў» распачаў працу ў Сеціве 12 кастрычніка 2003.
Пяцігоддзе існавання было адзнана мультымедыйным CD-зборнікам «Прэм'ер Тузін 2008». Усяго ў чацвёртае па ліку мультымедыйнае выданне ўвайшлі 42 лепшыя беларускія кампазіцыі, якія наведвальнікі сайту і прафесійныя эксперты адбіралі цягам усяго 2008 года.
Сайт некалькі разоў мяняў свой адрас. Першапачаткова ён знаходзіўся па адрасе music.fromby.net. Пазней адрас змяніўся на tuzin.fm, але праз цяжкасці з даменам перамясціўся на tuzinfm.by. З мая 2017 года партал даступны і на tuzin.by.
Свораныя пры ўдзеле партала дыскі[правіць | правіць зыходнік]
- Прэм'ер Тузін (2005-2011)
- Песьні свабоды (2007)
- Тузін. Перазагрузка (2009)
- Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2 (2011)
- Дзінь-дзілінь: Пара гуляць у казкі (казкі Сяргея Вітушкі, 2012)
- Тузін. Немаўля (дыск і арт-праект, 2012-2013)
- Апошні золак (супольны праект і зборнік песень, 2013-2014)
- Re:Песняры (канцэрт і дыск, 2014)
Канцэрты і іншыя праекты[правіць | правіць зыходнік]
- Залатыя дыскі беларускага рок-н-ролу (кніга, 2004)
- РадыёТузін (радыёверсія хіт-парада)
- Рок-рэвалюцыя (канцэрт у Вільні, 2006)
- Рок-каранацыя (2005-2007)
- Канцэрт памяці Анатоля Сыса (2007)
- Рок па вакацыях (фестываль, 2008)
- Bela music (фестываль, 2008)
- Тузін.Unplugged (серыя акустычных канцэрта, 2011-2012)
- Жывы Тузін (серыя канцэртаў, 2012-2013)
- Засьпявай.By (конкурс маладых выканаўцаў, 2014)
- Засьпявай 2.0 (конкурс маладых выканаўцаў, 2015)
- Героі году (музычная прэмія)
- Oktoberfest. Хмель жывой музыкі (серыя канцэртаў, 2015)
- Новае пакаленьне на Новы Год (навагодняе шоў для Белсата, 2016)
- Ненаўмысны шэдэўр (дакументальны фільм для Белсата, 2016)
- Belsat Music Live (музычная праграма для Белсата, 2017)