Аб гэтым гаворыць уся махаля
Аб гэтым гаворыць уся махаля![]() | |
---|---|
Жанр | кінакамедыя |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
У галоўных ролях |
|
Кампазітар | |
Кінакампанія | Узбекфільм[d] |
Працягласць | 80 хв. |
Краіна | |
Мова | руская |
Год | 1960 |
IMDb | ID 5038158 |
«Аб гэтым гаворыць уся махаля» (узб.: Mahallada duv-duv gap/Маҳаллада дув-дув гап) — савецкі мастацкі фільм рэжысёра Шухрата Абасава. Фільм створаны на кінастудыі «Узбекфільм» ў 1960 годзе. Лічыцца адным з лепшых узбекскіх фільмаў[1][2].
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]У фільме распавядаецца, як у адным з кварталаў старога Ташкента (махале) будуюцца сучасныя жылыя дамы. Героі фільма — сем’і будаўнікоў: муляр з жонкай і дачкой Саёрай, бабулька Мехрыхон, сын якой Азімджан завяршае вучобу ў Маскве, і загадчык склада Арслан з сынам-кранаўшчыком Умарам.
Пасля заканчэння вучобы Саёра ўпотай ад родных паступае на завод. Суседкі спрабуюць умяшацца ў яе лёс. Бабулька Мехрыхон хоча ажаніць з ёй сына, а жонка Арслана — свайго сына. Пасля шэрагу непаразуменняў высвятляецца, што Азімджан ужо ажаніўся ў Маскве, а сын Арслана Умар закаханы ва Уміду, якая працуе з ім на будоўлі. Моладзь дапамагае Умару пераадолець супраціў бацькоў і ажаніцца з Умідай. Шчаслівыя сем’і перасяляюцца з махалі ў толькі што адбудаваны дом.
У ролях
[правіць | правіць зыходнік]- Халіда Ісхакава — Саёра, дублявала Марыя Вінаградава
- Р. Мадрахімава — Азіза
- Хамза Умараў — Умар, дубляваў Анатоль Кузняцоў
- Тулкун Таджыеў — Махмуд, дубляваў Віктар Маркін
- Лютфі Сарымсакава — Мехрыніса, дублявала Ада Войцік
- Ікрама Балтаева — Халіма
- Мар’ям Якубава — Айпаша, дублявала Марына Фігнер
- Разак Хамраеў — уста Шарыф, дубляваў Аляксей Аляксееў
- Рахім Пірмухамедаў — Арслан, дубляваў Канстанцін Тыртаў
- Роза Рызамухамедава — Уміда, дублявала Антаніна Канчакова
- Сагдзі (Сегідход) Табібулаеў — Дамула, прадказальнік
- А. Аліеў — Азімджан, дубляваў Віктар Файнлейб
- Гані Агзамаў — эпізод
- Назіра Аліева — эпізод
- Сайфі Алімаў — Або
- Лола Карымава — эпізод
- Шахбоз Нізамедзінаў — эпізод
- Ташхан Султанава — эпізод
- Джура Таджыеў — эпізод
- Н. Таліпаў — эпізод
- Г. Хасанава — эпізод
- М. Халматава — эпізод
- Н. Эшмухамедаў — эпізод
Зноскі
- ↑ ""Ўз миллий анъаналаримизга асосланиб, миллий характерларни яратиш керак"". BBC. 2011-01-19. Праверана 2012-02-24.
- ↑ Hamroyev, Jasur. Cinema.uzнинг хайрли иши(недаступная спасылка). Shov-Shuv (17 студзеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 30 красавіка 2013. Праверана 24 лютага 2012.