Ташкент — горад хлебны (фільм)
| Ташкент — горад хлебны | |
|---|---|
| Жанр | драматычны фільм |
| Рэжысёр | |
| Сцэнарысты | |
| У галоўных ролях |
|
| Аператар | |
| Кінакампанія | Узбекфільм[d] |
| Працягласць | 104 хв. |
| Краіна | |
| Мова | руская |
| Год | 1968 |
| IMDb | ID 0316730 |
«Ташкент — горад хлебны» (узб.: Toshkent — non shahri) — савецкі чорна-белы фільм-драма 1968 года, зняты па матывах аднайменнай аповесці Аляксандра Няверава.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Савецкая Расія, Паволжа, 1921 год. Засуха высушыла зямлю Паволжа. Непагадзь прывяла да масавага голаду. Савецкая ўлада была не ў стане дапамагчы бедным сялянам.
Сяло Лапаціна Бузулукскага павета Самарскай губерні. Сялянская сям’я страціла карміцеля, з маці засталіся трое малалетніх дзяцей. Каб выратаваць аслабелых маму і братоў ад голаду, старэйшы хлопчык — Міша Дадонаў вырашае ехаць у сярэднеазіяцкі горад Ташкент (аб прадуктовым багацці якога ходзіць шмат легенд) за прадуктамі, з сабой ён бярэ і сябра Сярожу. Разам двое падлеткаў з’язджаюць на спадарожным цягніку.
Па дарозе Сярожа захворвае тыфам і застаецца ў лазарэце на адной з чыгуначных станцый. Далейшы шлях Міша працягвае ў адзіноце. Пераадолеўшы небяспекі і выпрабаваўшы шматлікія нягоды, непасільныя нават для дарослага, ён прыязджае ў Ташкент. Тут ён працуе на вінаградніках бая, і зарабляе нарэшце хлеб на пражытак сабе і сваёй сям’і. З грашыма і некалькімі мяшкамі збожжа Міша вяртаецца ў родную вёску, але ў жывых застае толькі хворую, змардаваную маму. Малодшыя браты Яша і Федзя памерлі ад голаду.
У ролях
[правіць | правіць зыходнік]- Уладзімір Варабей — Міша
- Вова Кудзянкоў — Сярожа
- Бахціяр Набіеў — Рахім
- Наталля Арынбасарава — чэкістка Сауле
- Мікалай Цімафееў — Дунаеў, чэкіст
- Валянціна Талызіна — Дадонава, маці Мішы
- Аляксандр Суснін — Сцёпка Дранаў, бандыт
- Раіса Куркіна — медсястра
- Віктар Калпакоў — кульгавы салдат
- Гані Агзамаў — стараста
- Яўген Гураў — стары
- Станіслаў Чакан — мяшэчнік
- Віктар Касых — жулік
- Хікмат Латыпаў — бай
- Аляксандра Дзянісава — эпізод
Пракат
[правіць | правіць зыходнік]У кінапракат у канцы 60-х карціна пайшла ў абрэзаным цэнзурай аднасерыйным варыянце. Але аўтары стужкі цудам выратавалі і захавалі копію арыгінала фільма, якую ім фактычна давялося выкрасці з кінастудыі «Узбекфільм». Доўгія гады копія захоўвалася ў архівах аператара Хатама Файзіева. Толькі праз 45 гадоў гэтая рарытэтная кінастужка была аблічбаваная і паказаная гледачу на вялікім экране, і ў 2013 у Ташкенце адбылася прэм’ера двухсерыйнай версіі гэтага легендарнага фільма.
Узнагароды і намінацыі
[правіць | правіць зыходнік]На Усесаюзным кінафестывалі ў Алма-Аце узнагароджаны прызамі за лепшую рэжысуру, за лепшае выяўленчае рашэнне, за лепшы фільм для дзяцей і юнацтва.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Закржевская Л. За жизнью // Искусство кино. — 1969. — № 3. — С. 63-66.
- Ходжаев Ф. «Ташкент город хлебный» // Правда Востока, 8 января 1969
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- «Ташкент — горад хлебны» на сайце «Internet Movie Database» (англ.)









