Перайсці да зместу

Авантурысты (фільм, 1984)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
АвантурыстыM:
фр.: Les Morfalous
Жанр прыгодніцкі фільм, ваенны фільм[d] і кінакамедыя
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія StudioCanal[d]
Працягласць 95 хв.
Краіна
Мова французская
Год 28 сакавіка 1984[1] і 21 верасня 1984[2]
IMDb ID 0087742

«Авантурысты» (фр. Les Morfalous) — французскі ваенны прыгодніцкі кінафільм з Жанам-Полем Бельмандо ў галоўнай ролі, зняты рэжысёрам Анры Вернёем паводле рамана П’ера Сіньяка. Карціна выйшла ў пракат 28 сакавіка 1984 года.

Падчас Другой сусветнай вайны, у перыяд Туніскай кампаніі ў красавіку 1943 года, французскія войскі выбілі немцаў з маленькага туніскага мястэчка Эль-Ксур. У сейфе гарадскога банка знаходзілася вялікая колькасць залатых зліткаў коштам шэсць мільярдаў франкаў. Паколькі ў мястэчку не засталося ніводнай жывой душы, для перавозкі гэтага золата ў бяспечнае месца — тылавы горад Сфакс — паслалі спецыяльны фургон у суправаджэнні двух грузавікоў і джыпа з трыццаццю французскімі легіянерамі для суправаджэння і аховы.

Калі канвой прыбыў на месца, то быў раптоўна амаль цалкам знішчаны нямецкім падраздзяленнем — 4-й ротай пад камандаваннем капітана Ульрыха Дытэрле (П’ер Земл), якая невядома як апынулася ў мясцовай крэпасці. У жывых засталося толькі чацвёра: унтэр-афіцэр Эдуард Маюзар (Мішэль Канстантэн), сяржант П’ер Аганьер (Жан-Поль Бельмандо), легіянер Буасье (Мішэль Крэтон) і салдат Борзік. Хаваючыся ў будынку, яны ўначы знайшлі ацалелага артылерыста капрала Бераля (Жак Вільрэ) з батарэі марской пяхоты, знішчанай у гэтым горадзе ў іншым баі «Штукай» — нямецкім самалётам «Юнкерс».

Пад покрывам цемры унтэр-афіцэр Маюзар і салдат Борзік спрабуюць забраць з уцалелага грузавіка боепрыпасы, але немцы іх абстрэльваюць і забіваюць Борзіка. Перапрануўшыся ў форму забітых нямецкіх разведчыкаў, сяржант Аганьер і артылерыст Бераль бесперашкодна прабіраюцца да ацалелай французскай гаўбіцы. Некалькімі дакладнымі стрэламі па крэпасці ім удалося знішчыць нямецкае падраздзяленне.

Раніцай, пахаваўшы на мясцовых могілках загінуўшых легіянераў, чацвёрка апынулася ў банку, дзе Аганьер і Буасье прапанавалі падзяліць усё золата на чацвярых. З гэтым катэгарычна не пагаджаецца Маюзар, які пагражае ім ваенным трыбуналам. Нечакана ў банк уваходзіць яго дырэктар Франсуа Ляраш-Фрэон. Але ён прыехаў не адзін…