Авітамінозы

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Авітаміноз)
Jump to navigation Jump to search
Авітамінозы
МКХ-10 E50-E56
МКХ-9 264264-269269
MeSH D001361 D001361

Авітамінозы — група захворванняў, якія развіваюцца пры працяглай адсутнасці вітамінаў у ежы, парушэнні іх засваення(руск.) бел. або прыгнечанні сінтэзу ў арганізме. Недахоп вітамінаў можа ўзнікнуць у зімова-вясновы перыяд, пры вялікіх фізічных нагрузках, інфекцыйна-вірусных захворваннях, з узростам.

Пры працяглым недахопе або адсутнасці вітаміну C развіваецца цынга, B1 — беры-беры, D — рахіт, PP — пелагра. Часцей сустракаецца адначасовая недастатковасць некалькіх вітамінаў — поліавітаміноз.

Прафілактычныя меры: ужыванне вітамінных прэпаратаў, вітамінізацыя ежы, правільнае захоўванне і кулінарная апрацоўка харчовых прадуктаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]