Авіяўдар па Цэнтру міграцыі ў Таджуры (2019)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Авіяўдар па Цэнтру міграцыі ў Таджуры быў нанесены паветранымі сіламі Лівійскай нацыянальнай арміі пад камандаваннем Х. Хафтара 3 ліпеня 2019 г. Цэнтр выкарыстоўваўся ў якасці прытулку для мігрантаў і бежанцаў, якія спрабуюць дабрацца да Еўропы. Па інфармацыі Савета па правах чалавека ААН, у памяшканні якое было разбурана ракетным ударам «пражывала каля 600 чал.»[1]. Па меншай меры, 53 чалавекі загінулі і 130 атрымалі раненні[2].

Авіяўдар[правіць | правіць зыходнік]

У красавіку 2019 г. Лівійская нацыянальная армія пад камандаваннем Х. Хафтара пачала наступленне з мэтай захапіць Заходнюю Лівію і Трыпалі, якія знаходзяцца пад кантролем Урада нацыянальнага адзінства (прызнаны ААН). Пасля таго, як у маі ў выніку авіўдару па цэлі, якая знаходзілася менш чым 100 м ад Цэнтра міграцыі, Упраўленне Вярхоўнага камісара Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па справах бежанцаў заклікала эвакуіраваць бежанцаў і мігрантаў, якія знаходзяцца ў зонах канфлікту[3][4].

Авіяўдар быў нанесены па ваенным лагеры сіл УНА, сіламі ВПС ЛНА, вечарам 3 ліпеня. Адна з ракет, узарвалася ў ангары, у якім пражывала каля 120 чал. Паводле дадзеных ААН, у авіяўдары загінула як мінімум 53 чал., а больш за 130 атрымалі раненні. У момант, калі мігранты пакідалі цэнтр, Лівійская гвардыя адкрыла па ім агонь[5].

Рэакцыя[правіць | правіць зыходнік]

  • Flag of the Libyan Ground Forces.svg ЛНА: Паводле заявы інфармацыйнага цэнтра Заходняга аператыўнага штаба ЛНА, «армія не наносіла ўдары па цэнтры ўтрымання нелегальных імігрантаў». У штабе адзначылі, што ВПС ЛНА кропкавымі ўдарамі вечарам 3 ліпеня бамбілі ваенны лагер лаяльнай Ураду нацыянальнага адзінства і іх склады са зброяй, якія знаходзяцца ў тым жа раёне. Пасля паспяховага авіяналёту, паведамляюць у ЛНА, баевікі, каб «ўвесці ў зман грамадскую думку і ўскласці віну на войска, абстралялі з мінамётных установак цэнтр утрымання нелегальных мігрантаў»[6].

Міжнародная рэакцыя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Rami Musa, Airstrike kills 44 migrants in Libyan detention center (англ.) . Associated Press (4 ліпеня 2019). Праверана 6 ліпеня 2019.
  2. Libyan migrants 'fired upon after fleeing air strikes' (англ.) . BBC (4 ліпеня 2019). Праверана 6 ліпеня 2019.
  3. Declan Walsh Airstrike Kills Dozens of Migrants at Detention Center in Libya (англ.) . The New York Times (3 ліпеня 2019). Праверана 6 ліпеня 2019.
  4. Move refugees in Tripoli out of harm’s way, urges UNHCR (англ.) . Упраўленне Вярхоўнага камісара Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па справах бежанцаў (8 мая 2019). Праверана 6 ліпеня 2019.
  5. Libyan guards shot at fleeing migrants, UN says, as Security Council fails to condemn attack (англ.) . France24 (4 чэрвеня 2019). Праверана 6 ліпеня 2019.
  6. Армия Хафтара отрицает, что бомбила центр содержания беженцев под Триполи (руск.) . РИА Новости (3 чэрвеня 2019). Праверана 6 ліпеня 2019.