Антоніу Гутэрыш
Антоніу Мануэ́л дэ Аліве́йра Гутэ́рыш (парт.: António Manuel de Oliveira Guterres [ɐ̃ˈtɔnju ɡuˈtɛʁɨʃ]; 30 красавіка 1949, Лісабон) — партугальскі палітык, генеральны сакратар Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. У мінілым займаў пасады Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў (2005—2015), прэм’ер-міністра Партугаліі (1995—2002) і прэзідэнта Сацыялістычнага інтэрнацыянала (1999—2005).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Антоніу Гутэрыш нарадзіўся ў Лісабоне ў 1949 годзе. Атрымаў вышэйшую адукацыю у Вышэйшым тэхнічным інстытуце, дзе потым выкладаў у 1973—1975 гадах і быў звязаны з моладзевымі каталіцкімі рухамі[11]. У 1974 годзе заняўся палітыкай, далучыўшыся да Сацыялістычнай партыі Партугаліі. У 1992 годзе стаў Генеральным сакратаром партыі, а ў 1995—2002 гадах узначальваў урад Партугаліі[12]. Падчас яго прэм'ерства адбылася Сусветная выстава ў Лісабоне (Экспа 98), Макаа быў перададзены Кітаю, а інданезійскія войскі скончылі акупацыю Партугальскага Тымора, які стаў незалежнай дзяржавай Усходні Тымор.
У 2005—2015 гадах працаваў Вярхоўным камісарам ААН па справах бежанцаў. Акрамя роднай партугальскай мовы таксама ведае іспанскую, французскую і англійскую[12].
Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]
У 1972 годзе Гутэрыш ажаніўся з Луізай Амеліяй Гімарайнш, якая памерла ад рака ў 1998 годзе. Ад гэтага шлюбу ў Гутэрыша засталося двое дзяцей. У 2001 годзе ажаніўся з Катарынай Маркеш дэ Алмейда Ваш Пінту, выхоўвае прыёмнага сына[12].
Зноскі
- ↑ а б Guterres, António — CdM. Праверана 7 кастрычніка 2016.
- ↑ Who is Antonio Guterres, the next Secretary-General of the United Nations? — The Daily Telegraph, 2016. Праверана 7 кастрычніка 2016.
- ↑ http://www.upi.com/topic/Antonio_Guterres/
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #104951775X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
- ↑ Who is Antonio Guterres? Meet the UN's next secretary general — 2016. Праверана 7 кастрычніка 2016.
- ↑ а б Biography — Government of Portugal. Праверана 7 кастрычніка 2016.
- ↑ https://unric.org/pt/biografia/
- ↑ https://www.parlamento.pt/DeputadoGP/Paginas/Biografia.aspx?BID=628
- ↑ The EFCR Council — ECFR. Праверана 7 кастрычніка 2016.
- ↑ Board of trustees — FoE. Праверана 7 кастрычніка 2016.
- ↑ António Guterres (парт.). infopedia.pt (10 чэрвеня 2016).
- ↑ а б в Новый генсек ООН: кто такой Антониу Гутерриш? (руск.). BBC (5 кастрычніка 2016).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся 30 красавіка
- Нарадзіліся ў 1949 годзе
- Нарадзіліся ў Лісабоне
- Службовыя асобы ААН
- Кавалеры ордэна Ізабелы Каталічкі з ланцугом
- Кавалеры ордэна Узыходзячага сонца 1 класа
- Кавалеры Вялікага Крыжа французскага Ордэна «За заслугі»
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Паўднёвага Крыжа
- Кавалеры Ордэны Зоркі Румыніі
- Кавалеры Вялікага Крыжа ордэна Заслуг перад Рэспублікай Польшча
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
- Кавалеры Вялікага крыжа грэчаскага ордэна Пашаны
- Кавалеры Вялікага крыжа партугальскага ордэна Свабоды
- Кавалеры ордэна Ацтэкскага арла
- Лаўрэаты міжнароднай прэміі імя Карла Вялікага
- Асобы
- Генеральныя сакратары ААН
- Прэзідэнты Сацінтэрна
- Прэм’ер-міністры Партугаліі