Агараджальныя канструкцыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Агараджальная канструкцыя)

Агараджа́льныя канстру́кцыі — будаўнічыя канструкцыі, якія складаюць вонкавую частку будынкаў ці падзяляюць іх на асобныя памяшканні. Засцерагаюць будынкі ад вільгаці, ветру, шуму, тэмпературы. Часта адначасова выконваюць функцыі нясучых канструкцый. Адрозніваюць вертыкальныя (сцены, перагародкі) і гарызантальныя (перакрыцці, пакрыцці, дахі).

Паводле канструкцыі агараджальныя канструкцыі бываюць: маналітныя, зборныя і зборна-маналітныя; простыя (аднаслойныя) і комплексныя (мнагаслойныя); з дробных (пліт, шчытоў, насцілаў) і буйнапамерных (буйнаблочныя, буйнапанэльныя і каркасна-панэльныя) элементаў. Робяць з бетону, жалезабетону, армацэменту, сталі, алюмініевых сплаваў[ru], цэглы, каменю, драўніны, шкла, пластмасаў, паветранепранікальных тканін і плёнак і інш.

Асноўныя патрабаванні да агараджальных канструкцый  — механічная трываласць, жорсткасць, вільгаце-, вогне- і марозаўстойлівасць, даўгавечнасць, архітэктурная выразнасць. Удасканаленне агараджальных канструкцый ідзе ў бок змяншэння іх масы і кошту, паляпшэння цеплафізічных уласцівасцяў і канструкцыйных вырашэнняў, павышэння ступені заводскай гатоўнасці.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]