Будаўнічыя канструкцыі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Будаўні́чыя канстру́кцыі — асноўныя канструкцыйныя элементы будынкаў і збудаванняў. Адрозніваюць нясучыя канструкцыі, агараджальныя канструкцыі і будаўнічыя канструкцыі дапаможнага прызначэння: унутраныя перагародкі, лесвічныя маршы і пляцоўкі, аконныя рамы-вітражы і інш. Агараджальныя канструкцыі часта з’яўляюцца і нясучымі, напрыклад, сцены і перагародкі ў грамадскіх будынках, рэзервуары, абалонкі, скляпенні і інш.

Будаўнічыя канструкцыі падзяляюцца на жалезабетонныя, бетонныя, каменныя, металічныя, драўляныя, азбестацэментныя, пнеўматычныя канструкцыі. Выкарыстоўваюцца таксама канструкцыі са шклапластыкаў (часам у спалучэнні з клеенай драўнінай або фанерай і інш.).

Будаўнічыя канструкцыі разлічваюць на трываласць, устойлівасць і ваганні з улікам вонкавай нагрузкі, уласнай вагі, уплыву тэмпературы, усадкі і іншых фактараў. Пры выкарыстанні будаўнічых канструкцый вялкае значэнне надаецца іх тыпізацыі і ўніфікацыі, удасканаленню тэхналогіі іх вытворчасці, выкарыстанню лёгкіх эфектыўных матэрыялаў, укараненню аптымальных канструкцыйных вырашэнняў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]